Фелікс Баўмгартнер (; ) — аўстрыйскі парашутыст, бейсджампер. Атрымаў вядомасць дзякуючы надзвычайна небяспечным трукам.

Біяграфія Нарадзіўся 20 красавіка 1969 года ў Зальцбургу.

Служыў у аўстрыйскай арміі, дзе займаўся скачкамі з парашутам.

У 1999 годзе ўсталяваў сусветны рэкорд, здзейсніўшы самы высокі скачок з парашутам з будынка — з вежы Петронас у Куала-Лумпур, Малайзія. 31 ліпеня 2003 Баўмгартнер стаў першым чалавекам, які пераляцеў праз увесь Ла-Манш з дапамогай адмыслова зробленага для гэтага выпадку крыла з вугляроднага валакна.

Баўмгартнер таксама ўсталяваў сусветны рэкорд па самым нізкім скачку ў бейсджампінгу, калі скокнуў з вышыні 29 метраў (95 футаў) з рукі статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-ЖанейраThe Man Who Would Fall to Earth , Esquire, p. 4, 2010-07-14, accessed 2010-07-14; «he leapt from the outstretched hand of O Cristo Redentor, the ninety-eight-foot-tall statue that looms over Rio de Janeiro. …the final product was … a world record — lowest BASE jump ever»..

Ён стаў першым чалавекам, які здзейсніў скачок з завершанага віядука Міё ў Францыі 27 чэрвеня 2004 года, і першым чалавекам, які скокнуў з будынка Turning Torso (Мальмё, Швецыя) 18 жніўня 2006 г .

12 снежня 2007 года стаў першым чалавекам, які скокнуў з 90-га паверха (вышыня каля 390 метраў або 1280 футаў) самага высокага пабудаванага на той момант будынка ў свеце — Тайбэй 101 (Тайбэй, Тайвань).

Памёр 17 ліпеня 2025 года ў Порта-Сант’Эльпідыа (Італія).

Гл. таксама Red Bull Stratos

Крыніцы

Спасылкі

Red Bull Stratos Project Сусветны рэкорд LIVE на Eurosport.ru! Live Broadcast

Катэгорыя:Парашутысты Катэгорыя:Стратасфера