Самуіл Нахманавіч Багарад (у некаторых крыніцах Сямён Навумавіч Багарад,  — ) — савецкі падводнік, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся 17 жніўня 1907 года ў Віцебску ў рабочай яўрэйскай сям'і.

У 1935 годзе скончыў . Да жніўня 1940 года плаваў трэцім, а затым другім памочнікам капітана на судах Балтыйскага марскога параходства.

У 1940 годзе быў прызваны ў Ваенна-Марскі Флот. Навучаўся ў навучальным атрадзе падводнага плавання. У 1941 годзе скончыў Вышэйшыя спецыяльныя курсы каманднага складу падводнага плавання Чырванасцяжнага навучальнага атрада падводнага плавання імя С. М. Кірава.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года, сустрэўшы яе пачатак на пасадзе памочніка камандзіра падлодкі «Д-2» Балтыйскага флоту. У верасні 1942 года «Д-2» выйшла ў баявы паход, і, дзейнічаючы на асноўных камунікацыях праціўніка, патапіла транспарт «Jacobus Fritzen», водазмяшчэннем 4090 брута тон і нанесла значныя пашкоджанні чыгуначнаму парому «», водазмяшчэннем 2972 брута тон.

З сакавіка 1944 года — камандзір падлодкі «» (3-ці дывізіён брыгады падлодак Балтыйскага флоту), якой камандаваў да канца вайны. Пад яго камандаваннем «Щ-310» здзейсніла тры баявых паходы, запісаўшы на свой баявы рахунак 8 патапленняў і пашкоджаных судоў праціўніка.

Зімой 1945 года вызначыўся ў баях за Прыбалтыку. Экіпажу падводнай лодкі «Щ-310» была пастаўлена задача не даць прайсці транспартам праціўніка. У сакавіку 1945 года падлодка «Щ-310» узнагароджаная ордэнам Чырвонага Сцяга.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання, асабістую мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, капітану 3-га рангу Багараду Сямёну Навумавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»

Пасля вайны працягваў службу ў ВМФ СССР. У 1945—1948 — камандаваў падлодкай «», затым — па люты 1950 года — падлодкай «».

З лютага па снежань 1950 года капітан 2-га рангу Багарад — камандзір 3-га дывізіёна 1-й брыгады падводных лодак 4-га ВМФ, а са снежня 1950 года па лістапад 1952 года — начальнік аддзялення падрыхтоўкі падводных лодак і сродкаў супрацьлодкавай абароны 3-го аддзела штаба 8-га ВМФ.

З лістапада 1952 года да кастрычніка 1959 года — камандзір асобнага дывізіёна караблёў палігона ВМФ.

26 мая 1955 года прысвоена воінскае званне «капітан 1-га рангу».

З кастрычніка 1959 года — начальнік дапаможных судоў Рыжскай ваенна-марской базы Чырванасцяжнага Балтыйскага флоту. У сакавіку 1961 года звольнены ў запас па выслузе гадоў.

Жыў у Рызе. З 1961 года па 1976 — на пасадзе старшага памочніка капітана і капітана на судах Латвійскага марскога параходства.

Памёр 23 красавіка 1996 года. Пахаваны ў Рызе на Гарнізонных могілках.

Узнагароды

Ордэн Леніна 2 ордэна Чырвонага Сцяга Ордэн Ушакова 2-й ступені Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені Ордэн Чырвонай Зоркі медалі

Гл. таксама

Героі-падводнікі

Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь. Т. 1. — М.: Воениздат, 1987. Навечно в сердце народном: Справочник. — 3-е изд., доп. и испр. / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1984. — 607 с. — 65 000 экз.

Спасылкі

avtonomka.org // Воспоминания подводников. Вечная память герою!

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Падводнікі Катэгорыя:Пахаваныя ў Рызе Катэгорыя:Ваенныя СССР