Таркачы́ (, ) — аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Данілавіцкага сельсавета.
Назва На тэрыторыі Літвы фіксавалася старое прозвішча Таркачэўскі (ля Шырвінтаў)https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-D994-P?i=690&cat=2268595. Ёсць латышскае Tarkačshttps://uzvardi.lv/surname/809266.
Геаграфія Знаходзіцца за 23 кіламетры на паўночны ўсход ад горада Дзятлава, 168 кіламетраў ад Гродна, 10 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
Гісторыя У 1940—1954 гадах цэнтр Таркацкага сельсавета. З 12 лістапада 1973 года цэнтр Таркачоўскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).. 13 ліпеня 2007 года разам з іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Таркачоўскага сельсавета Таркачы былі перададзеныя ў Данілавіцкі сельсаветРешение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» .
Насельніцтва 363 жыхары, 138 двароў (2002)
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Камбінат бытавога абслугоўвання Аддзяленне сувязі
Славутасці Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне Захавалася драўляная скульптура Святой Магдаліны XIX стагоддзя з вёскі Таркачы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Данілавіцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна