Но́вы Макрэ́ц (, ) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне У 9 км на ўсход ад Брагіна, 37 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Транспартная сетка Побач аўтадарога Брагін — Лоеў.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з захаду далучаюцца 2 кароткія просталінейныя вуліцы. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ручаеўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні У канцы XIX стагоддзя дзейнічала школа граматы.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Новамакрэцкага сельсавета Лоеўскога, з 4 жніўня 1929 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі).

Насельніцтва

Колькасць 2004 год — 20 гаспадарак, 31 жыхар.

Дынаміка 1930 год — 62 двары, 321 жыхар. 1959 год — 364 жыхара (паводле перапісу). 2004 год — 20 гаспадарак, 31 жыхар. 2006 год — 20 гаспадарак, 32 чалавекі, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 13 — у працаздольным і 18 — старэйшым за працаздольны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Малейкаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брагінскага раёна