Мангарэ́ва (саманазва Mangareva) — палінезійскі народ, карэнныя насельнікі астравоў Гамб'е ў Французскай Палінезіі.

Агульная колькасць у Французскай Палінезіі - 2 400 чал.Mangarevan of French Polynesia

Згодна паданням саміх мангарэва, яны з'явіліся на сучаснай радзіме прыкладна ў X - XIII стст. з Маркізскіх астравоў. Аднак па мове яны больш падобныя на паўмоту. Асноўнымі заняткамі здаўна з'яўляліся земляробства і рыбалоўства. Акрамя таго, мангарэва шмат гандлявалі з іншымі астравамі Палінезіі, у тым ліку з насельнікамі вострава Піткэрн, якія зніклі да канца XVIII ст.

Адзінкай традыцыйнага грамадства мангарэва была пашыраная сям'я. Некалькі сем'яў складалі жыхароў адной вёскі. Большасць насельніцтва складалі простыя абшчыннікі уруману, з якіх вылучаліся рамеснікі і заможныя прывілеяваныя людзі пакаора. Мелася спадчынная арыстакратыя (тага'іці) - правадыры (арарыкі), воіны (арэтоа), жрацы (тавура) і прадракальнікі (акарата).

Мангарэва адносна позна пачалі кантактаваць з еўрапейцамі. Брытанская экспедыцыя высадзілася на востраве Мангарэва толькі ў 1826 г. Дзякуючы гэтаму тубыльцы здолелі захаваць арыгінальную мову і культуру, у тым ліку знакамітую драўляную скульптуру, а таксама складаную міфалогію. З прыняццем хрысціянства распаўсюдзілася пісьмовасць на мясцовай мове на аснове лацінкі.

У 1881 г. землі мангарэва былі анексаваны Францыяй. Да 1930-ых гг. яны змянілі лад жыцця, пачалі займацца таварнай вытворчасцю садавіныМангарева. У нашы дні важным заняткам з'яўляецца абслугоўванне турыстаў.

Галерэя

Катэгорыя:Палінезійскія народы Катэгорыя:Народы Французскай Палінезіі