Гарадзенскае ваяводства — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Сталіца — горад Гродна.

Гісторыя Утварылася па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) на аснове Гарадзенскага і Мерацкага паветаў, спыніла сваё існаванне ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) і была пераўтворана ў Гродзенскі павет Слонімскай губерні.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Падзялялася на тры зямлі: Гарадзенскую: Гарадзенская, Азёрская, Тэалінская, Гоская, Квасоўская, Мастоўская, Эйсмантаўская, Ліпскай, Краснаборская, Каменская, Індурская, Лунянская, Вялікабераставіцкая, Рачкоўская, Выгерская, Філіпаўская, Праросленская, Віжанская, Еленёўская, Краснапольская, Сейненская, Берніцкая, Янавецкая, Шніборская і Бакалараўская парафіі. Ваўкавыскую: складалася з ранейшых парафій, акрамя Ялоўскай, далучанай да Сакольскай зямлі, а таксама Рэплянскай і Ваўпянскай. Сакольскую: складалася з астатніх парафій Гарадзенскага павета, акрамя далучаных да Мерацкай зямлі.

Ураднікі На Вальным сойме было прадстаўлена дзвюма сенатарамі (ваяводам і кашталянам) і шасцю пасламі (два з кожнай зямлі).

Ваяводы: Антоній Сухадольскі (7.3.1794, намінаваны з кашталяна мерацкага — 1795)Józef Wolff. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795. — Kraków, 1885.

Кашталяны: Казімір Вольмер (намінаваны яшчэ ў Гарадзенскім павеце 12.1.1793, прывілей атрымаў 26.10.1793 — 1795)

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Гродна Катэгорыя:З’явіліся ў 1793 годзе *