Таймы́р () — востраў у Карскім моры каля ўзбярэжжа паўвострава Таймыр на захад ад Таймырскага заліва. Ад мацярыка аддзелены Таймырскім пралівам. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Краснаярскага края Расіі. З 1993 года востраў Таймыр з’яўляецца часткай Вялікага Арктычнага запаведніка.

Востраў Таймыр адкрыты ў 1878 годзе экспедыцыяй Нордэншэльда на караблі «Вега».

Плошча вострава каля 350 км², даўжыня каля 37 км, шырыня каля 18,5 км. Вышыні да 235 м (гара Негры). Востраў складзены пераважна з пясчанікаў і сланцаў. Берагі моцна зрэзаны. Тундравая расліннасць.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Астравы Карскага мора