Памела, Пампельмус (Citrus maxima, Citrus grandis) — від раслін з роду цытрусаў; гэтак жа называюцца і плады гэтай расліны.

Назва паходзіць ад англійскага слова pomelo, pummelo і pumelo. Гэта слова паходзіць ад нідэрландскага pompelmoes.

Біялагічнае апісанне Памела — вечназялёнае дрэва вышынёй да 15 метраў з шарападобнай кронай. Лісце буйное, кветкі белыя, дыяметрам ад 3 да 7 см, адзіночныя або ад 2 да 10 у суквецці. Плод пакрыты тоўстай лупінай, падзелены на буйныя дзелькі, ушчыльненыя жорсткай перагародкай, усярэдзіне кожнай дзелькі можа быць семя. Колер спелых пладоў — ад бледна-зялёнага да жоўтага, памерам яны буйнейшыя за грэйпфрут, адрозніваюцца ад яго таксама больш буйнымі, пругкімі валокнамі. Памела лічыцца самым буйным з цытрусавых. Маса плоду можа дасягаць 10 кілаграмаў, дыяметр — 30 сантыметраў. Лупіна звычайна тоўстая. Смак кіслява-салодкі з ноткамі горычы. Мякаць памела больш сухая, чым у іншых цытрусавых.

Каларыйнасць, хімічны састаў Каларыйнасць 100 г мякаці плода — 25—39 ккал.

У пладах утрымліваецца: 7,6—11,1 % сухіх рэчываў 0,5—0,7 % бялку 0,1—0,3 % тлушчу 0,4—0,8 % абалоніны 0,4—0,7 % попелы

Мінеральны састаў: калій да 235 мг/100 г кальцый 26—27 мг/100 г фосфар 22—26 мг жалеза 0,3—0,5 мг натрый 1 мг

Вітамінавы комплекс: вітамін З 30—53 мг/100 г бэта-каратын да 30 мг/100 г вітамін В1 0,04—0,07 мг/100 г вітамін В2 0,02 мг/100 г вітамін В5 0,2—0,3 мг/100 г

Гл. таксама Грэйпфрут Танжэла Свіці Крыніцы

Катэгорыя:Садавіна Катэгорыя:Рутавыя Катэгорыя:Пладовыя дрэвы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1917 годзе