Александэр Рабертус Тод (; ,  — ) — англійскі хімік-арганік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1942).

Біяграфія Пасля заканчэння (1931) годзе ўніверсітэта ў Франкфурце-на-Майне працаваў у шэрагу навучальных і навуковых устаноў, у 1938—1944 гадах дырэктар хімічных лабараторый Манчэстэрскага ўніверсітэта; прафесар арганічнай хіміі Кембрыджскага ўніверсітэта (з 1944). У 1952—1964 гадах старшыня ўрадавага Кансультатыўнага савета па навуковай палітыцы. Прэзідэнт Хімічнага таварыства Вялікабрытаніі (1960—1962). Прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства ў 1975—1980 гадах.

Асноўныя працы Асноўныя працы — па хіміі нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот — пакладзены ў аснову сучасных уяўленняў аб структуры і метадах сінтэзу гэтага тыпу хімічных злучэнняў. Тод выканаў таксама іншыя даследаванні, у тым ліку па сінтэтычнай арганічнай хіміі, хіміі прыродных злучэнняў, структуры і сінтэзу вітаміну B12.

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1957) за даследаванні нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот.

Літаратура

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Біяграфія на сайце электроннай бібліятэкі «Навука і тэхніка»

Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Біяхімікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга Катэгорыя:Прэзідэнты Каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Дэві