IBM PC-сумяшчальны камп’ютар () — камп’ютар, архітэктурна блізкі да IBM PC, XT і AT і здольны запускаць іх праграмнае забеспячэнне. У сувязі з распаўсюджаннем вялікай колькасці падобных камп’ютараў, да іх часта ўжываецца больш шырокі тэрмін «персанальны камп’ютар» ці скарочана ПК (ад ).

Першы клон IBM PC быў выпушчаны Columbia Data Products, чаму спрыяла адсутнасць прававых абмежаванняў на стварэнне BIOS, сумяшчальнага па функцыях з арыгінальным.

Архітэктура IBM PC-сумяшчальныя камп’ютары пабудаваны на базе мікрапрацэсараў, сумяшчальных з 8086. Як правіла, у клонах адпавядаюць арыгінальныя адрасы шэрагу прылад, такіх як COM (RS-232) і LPT-порт.

Для IBM PC-сумяшчальных дэсктопаў характэрная пашыральнасць — разнастайныя прылады можна далучыць праз шыны пашырэння (ISA, PCI, AGP і інш.). Працэсар і аператыўная запамінальная прылада (АЗП) практычна заўсёды з’яўляюцца зменнымі.

Эвалюцыя Арыгінальны IBM PC меў 20-разрадную адрасацыю памяці. Са з’яўленнем працэсараў 80286 адрасацыя была пашырана, што дазволіла ужываць АЗП большага аб'ёму.

Працяглае супрацоўніцтва Microsoft і Intel, якое прывяло да іх дамінаванню на рынку, выклікала з’яўлення слова «Wintel», якое азначае персанальны камп’ютар, у якім выкарыстоўваецца працэсар ад Intel і аперацыйная сістэма сямейства Windows ад Microsoft. Аднак гэта не адзінае магчымае ужыванне дадзенай архітэктуры. Напрыклад, IBM PC-сумяшчальны камп’ютар можа выкарыстоўвацца з такімі аперацыйнымі сістэмамі, як MS-DOS, FreeDOS, GNU/Linux і іншымі.

Рэалізацыя IBM PC-сумяшчальны камп’ютар можа быць настольным камп’ютарам, ноўтбукам, планшэтам, серверам і інш.

Гл. таксама ЕС ПЭВМ x86

Катэгорыя:Класы камп’ютараў