Тка́нкавае дыха́нне, клетачнае дыханне — сукупнасць біяхімічных рэакцый, якія праходзяць у клетках жывых арганізмаў, у ходзе якіх адбываецца акісленне вугляводаў, ліпідаў і амінакіслот да вуглякіслага газу і вады. Вызваленая энергія запашваецца ў хімічных сувязях макраэргічных злучэнняў (АТФ і інш.) і можа быць выкарыстана па меры неабходнасці. Уваходзіць у групу працэсаў катабалізму.
Аб фізіялагічных працэсах транспарціроўкі да клетак мнагаклетачных арганізмаў кіслароду і выдаленні ад іх вуглякіслага газу гл. артыкул Дыханне.
Гл. таксама Закісанне
Крыніцы
Літаратура