Вінцэнт Святаполк-Мірскі () — князь, адзін з нямногіх «краёвых» арыстакратаў у беларускім нацыянальным руху. Член Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў Вільні. Удзельнік Беларускай канферэнцыі ў Вільні ў студзені 1918 года, уваходзіў у прэзідыум арганізацыйнага камітэта ў справе яе склікання і разам з Іванам Луцкевічам выступіў на ёй з рэфератам «Школьная справа». Разам з Вацлавам Ластоўскім заснаваў Беларускае дабрачыннае таварыства «Золак», якое ўтрымлівала ў Вільні дзіцячы прытулак і школу.

Літаратура Цярэшчанка К. Мой удзел у беларускім руху / Кузьма Цярэшчанка // ARCHE. — 2011. — № 11. — С. 66.

Вінцэнт