Касцёл Святой Ганны — каталіцкі храм у в. Мосар, Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў 1792 годзе з цэглы, размешчаны ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры класіцызму.
Гісторыя Касцёл быў фундаваны Робертам і Ганнай з Плятэраў Бжастоўскімі і названы ў гонар апошняй. Храм узведзены ў класіцыстычным стылі, прамавугольнай у плане формы. Асвячоны ў 1851 годзе віленскім біскупам Вацлавам Жылінскім.
Колькасць вернікаў у 1929 годзе складала звыш 5700 чалавек.
У 1945-46 гадах набажэнства ў касцёле вёў ксёндз Баляслаў Гаймар, у 1948-54 гадах — Рычард Стагандаль з Параф’янава, у 1954-61 гадах — Міхаіл Сухарэвіч, які вярнуўся з сібірскай ссылкі. Да 1988 года пастаяннага пробашча не было, потым парафію прыняў Уладзіслаў Завальнюк. З 1990 года ў Мосар прызначаны ксёндз-пробашч Юозас Булька.
Будынак касцёла быў рэстаўраваны ў 1922 і 1990-х гадах. Перад апошняй былі знішчаны астанкі фундатараў касцёла, якія знаходзіліся ў касцельным склепе. Ва ўшанаванне іх памяці ксёндз-пробашч Юозас Булька побач з храмам усталяваў драўляную скульптуру Ісуса. Таксама ксяндзом закладзены дэндрапарк з рэдкімі раслінамі, мноствам кветак, фантанамі і садам камянёў.
У 2004Лілія Брэкун. Юбілей Мосара // «Ave Maria» № 11(114), 2004. годзе на вяршыні ўзгорку, які знаходзіцца на ўсходзе вёскі быў усталяваны 23-метровы крыж, які з’яўляецца самым высокім у Беларусі і бачны за 15 км навокал у яснае надвор’е. Крыж быў усталяваны ў гонар 490-годдзя вёскі дзякуючы намаганням ксяндза Ю. Булькі.
15 жніўня 2005 года ля сцяны касцёла, пры вялікай колькасці вернікаў урачыста асвячоны помнік Яну Паўлу ІІ.
Архітэктура Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Галоўны і бакавыя фасады завершаны высокімі трохвугольнымі франтонамі, раскрапаваны на 3 часткі канелюраванымі пілястрамі, прарэзаны ў цэнтры прамавугольным дзвярным і арачным аконным праёмамі, па баках дэкараваны квадратнымі панэлямі надарачнымі экседрамі са скульптурамі святых. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.
Зала перакрыта люстраным скляпеннем. Сцены па перыметры раскрапаваны канелюраванымі пілястрамі і апяразаны магутным антаблементам з карнізам з сухарыкамі і фрызам, дэкараваным трыгліфамі і вытанчаным стукавым раслінным арнаментам. Плоская алтарная сцяна расчлянёна канелюраванымі пілястрамі, паміж якімі ў цэнтры вялікі абраз «Укрыжаванне». Бакавы алтар вырашаны 4-калонным порцікам з антаблементам з анёламі; у цэнтры абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (18 ст.). Па перыметры інтэр’ера над вокнамі ў прамавугольных плакетках 14 сюжэтных гарэльефных пано-стацый на тэму «Крыжовы шлях Хрыста» (мяжа 18—19 ст.). На кансольным балконе-хорах з трэльяжным парапетам пастаўлены арган.
thumb|Скульптура ў парку Касцёл абкружаны мураванай аркатурнай агароджай-сцяной з брамай і 3-яруснай шатровай званіцай, узведзенай у 1931 годзе з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянай канца XIX стагоддзя. У 1997 годзе сярод мураванай агароджы з левага боку пабудавана двухпавярховая прамавугольная ў плане капліца Маці Божай Вастрабрамскай пад двухсхільным дахам. 3 правага боку агароджу фланкіруе трох’ярусная чатырохгранная шатровая званіца; 1-ы ярус з бутавай муроўкі, верхні — цагляны, атынкаваны, з арачнымі прасветамі. Мураваная арачная брама агароджы завершана ступеньчатым атыкам, крапавана пілястрамі і прафіляваным карнізам. Намаганнямі ксяндза-прэлата Юозаса Булькі на тэрыторыі касцёла разбіты парк, перад храмам пастаўлена копія скульптуры Мікеланджэла «П’ета», створаны грот Маці Божай, збудавана 14 стацый пакут Хрыста і іншае.
Мошчы Святога Юстына У касцёле з 1838 года знаходзяцца мошчы Святога Юстына. У архіве захаваліся дакументы аб асвячэнні касцёла, сапраўднасці рэліквій Святога Юстына, а таксама аб устанаўленні свята Святога Яна. У 1851 годзе віленскім біскупам Вацлавам Жылінскім рэліквіі апячатаны і, згодна з адпаведнымі дакументамі, змешчаны ў драўляную з пасярэбранай бляхай пахавальную труну, у якой асвятляюцца верхняя і пярэдняя часткі і якая абабіта знутры шаўковай тканінай. На труне перш стаялі дзве фігуры анёлаў пасярэбраных і дзве з бляхі, а таксама карона. Да 1928 года цудатворныя мошчы знаходзіліся на галоўным алтары. У нашы дні перанесены ў бакавую капліцу і змешчаны ля алтара Маці Божай.
Музеі
Антыалькагольны музей З ініцыятывы ксяндза Юзафа Булькі ў Мосары быў створаны адзіны ў Беларусі антыалькагольны музей, які размешчаны ў званіцы. У музеі знаходзіцца самагонны апарат, які быў прынесены гараджанамі, столік з самаварам і шалямі, з якіх можа выпіць гарбаты. Сцены музея аздобленыя антыалькагольнымі плакатамі, а ў самім касцёле ёсць «Кніга цвярозасці», дзе людзі на пэўны тэрмін даюць перад Богам абяцанне не піць Апроч самога музея, у вёсцы створаная Алея цвярозасці,Алкаголікі пасадзілі алею цвярозасці ў Мосары на Глыбоччыне // «Еўрапейскае радыё для Беларусі», 08 кастрычніка 2007 г.. якую заклалі прадстаўнікі клубаў ананімных алькаголікаў з Беларусі, Латвіі і Літвы. Дзякуючы святару многія жыхары Мосара і навакольных вёсак спынілі злоўжыванне алькаголемПамёр настаяцель касцёла святой Ганны ў Мосары ксёндз Юозас Булька // «БелаПАН», 9 студзеня 2010 г..
Музей парафіі У Мосары дзейнічае адзіны ў вобласці музей Мосарскай парафіі, дзе сабрана калекцыя прылад працы, якімі карысталіся продкі беларусаў: мёдагонка, жорны, сталярны варштат, кросны, разнастайныя стругальныя інструменты. Сам музей знаходзіцца ў былой пуні, дзе калісьці захоўвалі збожжаСяргей Дзмітрыеў. Беларускі Версаль // «Народная Воля» № 165—166, 17 кастрычніка 2007 г..
Літаратура
— С. 266—267. — С. 239. Касцёл Ганны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн., 1995. — С. 63-64. Касцёл святой Ганны // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. — Мн., 2000. — С. 116. Колосовская, А. Н. Мосарский костел Анны / А. Н. Колосовская // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2007. — Т. 5. — С. 228. Костел Святой Анны // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. — Витебск, 2007. — С. 24. — С. 102—103. Мосарский костёл Святой Анны // Туристская энциклопедия Беларуси / под ред. И. И. Пирожкова. — Мн., 2007. — С. 365—366. Юркайць, А. Скарбніца прыгожага і ўзнёслага / А. Юркайць // Краязнаўчая газета. — 2007. — № 8 (люты). — С. 6.
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Віцебскай дыяцэзіі Катэгорыя:Касцёлы Глыбоцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1792 годзе Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Храмы Святой Ганны Катэгорыя:Мосар Катэгорыя:1792 год у Беларусі