Тлушча́нка (Pinguícula) — род шматгадовых насякомаедных раслін сямейства .
Батанічнае апісанне У адрозненне ад іншых родаў сямейства плывунцовых, у тлушчанак ёсць сапраўдныя карані.
Лісце ўтварае прыкаранёвую разетку. Верхні бок ліста пакрыты шматлікімі залозкамі: адны з іх вылучаюць цукрыстую слізь, якая з’яўляецца пасткай для дробных насякомых; іншыя залозкі генеруюць ферменты, якія спрыяюць пераварванню ежы. Рухі насякомых, якія трапляюць у расліны, прыводзяць да павольнага скручвання лісцінкі, а слізь растварае бялкі цела ахвяры.
Кветкі адзіночныя, на доўгіх кветканосах. Колер: фіялетавы, блакітны, ружовы, рэдка белы. Плод — каробачка.
Пашырэнне
Пашыраны ў пазатрапічнымі абласцях Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы. Растуць у вільготных месцах. На тэрыторыі Беларусі 1 від — .
Род складаецца з 47Спіс відаў роду Тлушчанка на сайце The Plant List (каля 45, больш за 30) відаў.
Спіс відаў Спіс заснаваны на даных EOL і GRIN.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Pinguicula // ИАС «ООПТ России» Pinguicula // The Plant List
Катэгорыя:Плывунцовыя Катэгорыя:Драпежныя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі