Дзмітрый Вусачоў (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў «Віцебску», дзе гуляў за дубль. У першай палове 2009 года аддаваўся ў арэнду ў мазырскую «Славію», а ў 2010 годзе перайшоў у гомельскі ДБК. У пачатку 2011 года зноў апынуўся ў «Славіі», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011. У сезоне 2012 рэдка з’яўляўся на полі.

У студзені 2013 перайшоў у «Граніт». Стала гуляў у аснове мікашэвіцкага клуба на пазіцыі флангавага абаронцы. У студзені 2014 вярнуўся ў «Віцебск»Дегтярев и Усачев перешли в "Витебск", Скитов продлил контракт с клубом. Дапамог віцебскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014, але па заканчэнні сезона пакінуў «Віцебск»Разумов, Шаков и еще четыре игрока покинули "Витебск". Сезон 2015 пачаў у складзе «Оршы», якая выйшла ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2011

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 дубль Лакаматыў 17 0 2007 дубль Віцебск 23 1 2008 дубль Віцебск 30 2 2009 (1) Д2 Славія 14 1 2009 (2) дубль Віцебск 9 0 2010 Д2 ДБК 7 0 2011 Д2 Славія 28 6 2012 Д1 Славія 10 0 2013 Д2 Граніт 23 4 2014 Д2 Віцебск 26 3 2015 Д2 Орша 17 1 2016 Д2 Орша 19 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК ДБК Гомель