Гудага́й або Малы Гудага́й ( або Maly Hudahaj, , літ. Gudagojis) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гудагайскага сельсавета.

Знаходзіцца за 5 км на паўднёвы захад ад Астраўца, за 8,5 км ад граніцы з Літвой. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск — Вільня.

Назва Назва балцкага паходжання ад асновы гуд (gudas) — «беларус»Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974. С. 88—89.. «Гудамі» ў даваеннай Літве было прынята называць беларусаў, але ў ранейшыя часы літоўцы (а таксама сярэднявечныя прусыВ.Н. Топоров. Прусский язык (E-H). М., 1979. С. 323-327) так называлі ўсіх, хто адрозніваўся мовай ці хаця б дыялектам (маглі называць і носьбітаў іншай гаворкі літоўскай мовы)Rimvydas Petrauskas. Ne Baltarusija, o Baltarusia // https://www.lrt.lt/naujienos/nuomones/3/1215428/rimvydas-petrauskas-ne-baltarusija-o-baltarusia.

Ва ўжытку літоўскамоўных аўтахтонных жыхароў - GudagojisKazimieras Garšva. Gudijos Astravo rajono vietovardžiai ir pavardės [Тапонімы і прозвішчы Астравецкага раёна Беларусі] // Gimtasai kraštas. 2017, t. 13. C. 26., другі складнік ад літоўскага славізму gojus "гай, лясок".

Гісторыя Упершыню Гудагай згадваецца ў кан. XVI ст. як паселішча ў складзе маёнтка Астравец—Урбаноўскі, якім у 1-й пал. XVII ст. валодаў Н. Лакуцеўскі. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ва ўладанні Скірмантаў, Садоўскіх, Козел-Паклеўскіх.

thumb|злева|180px|Касцёл і кляштар кармелітаў, XVIII ст.

19 студзеня 1764 уладальнік маёнтка Юзаф Война разам з жонкай Людвікай з Сулістроўскіх заснавалі ў Гудагаі драўляны касцёл Яўлення (у іншых крыніцах — Раства) Дзевы Марыі і кляштар, куды запрасілі манахаў кармелітаў босых Літоўскай правінцыі. Ва ўклад кляштару запісалі маёнтак Астравец—Урбаноўскі. У 1781, паводле інвентара, у склад маёнтка ўваходзілі фальварак (двор) і сёлы Гудагай, Бобаны, Кеждуны, Люлішкі, Шунелішкі. У касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Дзевы Марыі, вядомы далёка за межамі парафіі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гудагай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у другой пал. XIX — пач. XX стст. у Палянскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1832 па здушэнні вызваленчага паўстання расійскія ўлады зачынілі кляштар кармелітаў. Парафію падзялілі і далучылі да суседніх парафій, а касцёл, званіцу і іншыя пабудовы прадалі яўрэям пад зносАйцец Аркадзь Куляха. Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі // «Наша Вера» № 2 (40), 2007.. Цудоўны абраз знайшоў сховань у касцёле ў Ашмянах.

thumb|Касцёл, здымак пач. XX ст.

У 1856 незнесены яўрэямі касцёл набыў, а пазней аднавіў як капліцу кс. Данат Сямашка.

Па стане на 1866 у мястэчку было 11 двароў, на 1886 — 18 двароў, карчма. У 1874 праз Гудагай прайшла Лібава-Роменская чыгунка. 2 жніўня 1907 з аднаўленнем парафіі ў Гудагай вярнуўся цудоўны абраз.

У Першую сусветную вайну ў 1915 Гудагай занялі нямецкія войскі, пазней мястэчка займалі бальшавікі і польскае войска. Пасля польска-савецкай вайны (1919—1921), мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, а затым з 1922 года ў міжваеннай Польскай Рэспублікі, з 1931 у Палянскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Гудагай увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам Гудагайскага сельсавета Астравецкага раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1962—1965 гг. Гудагай уваходзіў у склад Ашмянскага раёна.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 — 143 чал.Gudogaje // S. 904.; 1886 — 117 чал. XX стагоддзе: 1971 — 1077 чал.; 1995 — 975 чал.Герман Брэгер. Гудагай // С. 170.

Інфраструктура У Гудагаі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бібліятэка, дом культуры.

Славутасці thumb|Абраз Маці Божай Гудагайскай Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі Абраз Маці Божай Гудагайскай

Страчаная спадчына Кляштар кармелітаў (XVIII ст.)

Літаратура

Айцец Аркадзь Куляха. Санктуарый Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі // «Наша Вера» № 2 (40), 2007. Gudogaje // S. 904.

Спасылкі

мяст. Гудагай на Radzima.org Гудагай — парафія Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі на Catholic.by Гудогай на Globustut.by

Катэгорыя:Населеныя пункты Астравецкага раёна Катэгорыя:Гудагайскі сельсавет

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства