Дом купца Аношкі — помнік архітэктуры барока ў Магілёве, узведзены ў канцы XVIII ст. Размешчаны па адрасе вул. Ленінская, 37. Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.
Гісторыя Узведзены ў 1698 г. з цэглы ў стылі барока. Дом належаў багатай сям’і магілёўскіх купцоў АношкаўФіліял «Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі» у г. Магілёве. Гісторыя музея . Як адзін з найлепшых у горадзе быў прадстаўлены губернскімі ўладамі для пражывання аўстрыйскаму імператару Іосіфу II, што прыбыў у Магілёў для сустрэчы з расійскай імператрыцай Кацярынай II у маі 1780 года, праз 8 гадоў пасля ўваходжання Магілёва ў склад Расійскай імперыі. Пра сустрэчу нагадвае памятная дошка на будынкуВыява шыльды.
З 1815 года да 1917 года ў будынку размяшчаўся Магілёўскі дваранскі сход.
Рашэнне аб адкрыцці ў Магілёве філіяла Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, прысвечанага найбуйнейшаму пейзажысту ХХ стагоддзя, ураджэнцу Магілёўскай губерніі Вітольду Каэтанавічу Бялыніцкаму-Бірулю (1872—1957), было прынята ў 1977 годзе. Паколькі дом у маёнтку Крынкі каля Бялынічаў, дзе нарадзіўся мастак, не захаваўся, для размяшчэння музея быў абраны двухпавярховы дом Аношкаў. У 1977—1979 гадах адбывалася рэканструкцыя будынка, у ходзе якой быў надбудаваны трэці паверх. 24 снежня 1982 года ў будынку адкрыты мемарыяльны музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі.
У чэрвені 2013 года пачаўся капітальны рамонт будынка, які мусіў быць скончыцца ў снежні 2014 годаПашпарт аб’кта. 25 верасня 2017 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, паводле якога на завяршэнне капітальнага рамонту было выдзелена звыш 598 тысяч рублёў з фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтваНа рамонт музэю ў Магілёве пайшло амаль удвая больш, чым на Крэўскі замак і Каложу.
Архітэктура
Дом уяўляе сабой трохпавярховы з падвальным паверхам будынак прамавугольны ў плане, накрыты ламаным дахам, трэці паверх — мансарда, якая надбудавана падчас рэканструкцыі. Цэнтральная частка фасада завершана атыкам лучковага абрысу з люкарнай у тымпане.
У цэнтры фасада галоўны ўваход вылучаны лучковай аркай, над якой невялікі балкон з металічнай ажурнай агароджай. Праём балконных дзвярэй аформлены лучковым парталам. Фасады раскрапаваны лапаткамі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі і падаконнымі нішамі. На галоўным фасадзе міжаконныя прасценкі паміж вокнамі першага і другога паверхаў аздоблены філёнгамі. Па перыметры пад дахам праходзіць шырокі прафіляваны карніз. Унутраная планіроўка зменена. Першы паверх і падвал перакрыты скляпеннямі, другі паверх мае бэлячныя перакрыцці.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Магілёва Катэгорыя:З’явіліся ў 1698 годзе Катэгорыя:Збудаванні Магілёва ў стылі барока Катэгорыя:Ленінская вуліца (Магілёў) Катэгорыя:XVII стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:1698 год у Еўропе