Свята-Успенская царква — праваслаўная царква ў Браславе. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Узведзена ў 1897 годзе.
Гісторыя Свята-Успенскую царкву збудавалі побач з Замкавай гарой у 1897 г.
2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь царкве нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэнняДадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь .
Архітэктура
Царква складаецца з кубічнага асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай, трапезнай і двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы-прытвора. Чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны пяцікупаллем на васьмігранных барабанах, званіца — гранёным шатром з макаўкай. Галоўны арачны ўваходны праём аформлены масіўным парталам з кілепадобнан прафіляванай аркай на калонах-бочках. Такімі ж аркамі аформлены бакавыя ўваходы, арачныя прасветы яруса-звона званіцы. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з калонкамі-бочкамі, насычаны архітэктурнай крапоўкай: вуглавыя руставаныя лапаткі, прафіляваныя цягі і карнізы з сухарыкамі, прамавугольныя панэлі, арачныя нішы.
Унутры плоская столь па цэнтры адкрыта васьмігранным барабанам з шатровым купалам, які трымаецца на чатырох слупах. Апсіда адкрыта вялікай аркай і вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам. Сцены афарбаваны ў зялёныя таны з белай і блакітнай арнаментальна-трафарэтнай размалёўкай.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Браслаўскага раёна Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:З’явіліся ў 1897 годзе Катэгорыя:Храмы Браслава Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі Катэгорыя:1897 год у Беларусі