Новаялча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Краснае.
Геаграфія Сельсавет знаходзіцца на паўднёвым усходзе раёна. Па тэрыторыі сельсавета праходзіць чыгунка Чарнігаў — Прыпяць. У склад сельсавета ўваходзіла чыгуначная станцыя Ёлча.
Гісторыя Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Ялчанскі (Новаялчанскі) сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ёлча (Новая Ёлча). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Стараялчанскага сельсавета. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Капоранскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна. 29 кастрычніка 1964 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Ёлча ў вёску Новая Ёлча, сельсавет перайменаваны ў НоваялчанскіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 29 кастрычніка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).. 26 верасня 1972 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Камарынскага пассавета перададзена вёска ІванкіРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў. 20 студзеня 2005 года з даных па ўліку населеных пунктаў як фактычна неіснуючая выключана вёска КапоранкаРешение Гомельского облисполкома от 20 января 2005 г. № 29 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Добрушского, Кормянского и Наровлянского районов. 17 лістапада 2005 года скасаваны пасёлкі Асіннік і НіўкіРешение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Асарэвіцкага сельсавета (вёскі Асарэвічы, Вялле і Галкі)Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области . 20 жніўня 2008 года былі ліквідаваныя населеныя пункты Капоранскія Ляды, Людзвіноў і Старыя ЛядыРешение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района . 29 студзеня 2010 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Новая Ёлча ў вёску КраснаеРешение Брагинского районного Совета депутатов от 29 января 2010 г. № 132 О переносе административно-территориального центра Новоиолчанского сельсовета.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1255 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 92,9 % — беларусы, 4,9 % — украінцы, 1,8 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 935 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Камарынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе