Страшны двор — опера ў чатырох актах, напісана кампазітарам Станіславам Манюшкам ў 1861—1864 гг., лічыцца вяршыняй яго творчасці.
Гісторыя напісання thumb|250px|Смілавіцкі маёнтак Манюшак быў прататыпам двара Мечніка Лібрэта да оперы напісаў паводле зборніка К. Вайціцкага «Даўнія аповеды і малюнкі». У 1865 г. Твору ўласцівы адначасова рамантычныя і камедыйныя рысы, характэрнае патрыятычнае адценне. Па гэтай прычыне ён быў вельмі папулярны ў польскім грамадстве і забаронены царскімі ўладамі. Опера была напісана пасля здушэння Студзеньскага паўстання, таму яе польская прэм'ера фактычна ператварылася ў вялікую патрыятычную маніфестацыю. Сусветная прэм'ера адбылася ў Варшаве 28 верасня 1865 года. Страшны двор лічыцца лепшай операй Манюшкі і лепшым польскім творам XIX стагоддзя.
Прататыпам «Страшнага двара» паслужыў Смілавіцкі маёнтак. У дзяцінстве, наведваючы родных у Смілавічах, Манюшка пачуў паданне пра старадаўнія куранты гэтага замка: стагоддзі ніхто не заводзіў той гадзіннік, але раз-пораз ён пачынаў граць. Увасабленнем гэтага падання сталі ў оперы арыі Скалубы і Стэфана (з курантамі)Зміцер Сасноўскі. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ МУЗЫЧНЫХ УПЛЫВАЎ .
У оперы выкарыстаныя многія беларускія народныя матывы. Польская музычная крытыка падкрэслівала гэтую сувязь творчасці Манюшкі з беларускімі песняміЗямкевіч Р. Станіслаў Манюшка і беларусы // Беларускае жыццё. 1920. 19 студз..
Сюжэт
Дзеянне адбываецца ў першай палове XVIII стагоддзя. Браты Збігнеў і Стэфан вяртаюцца дадому пасля вайсковай службы. Падчас развітальнай папойкі з сябрамі яны даюць прысягу не жаніцца, каб быць гатовымі ў любы момант аддаць сваё жыццё за радзіму. Аднак іхняя цётка Чэснікава абвяшчае пра свой намер ажаніць братоў.
Аднак Збігнеў і Стэфан распавядаюць пра свой зарок, а таксама пра тое, што збіраюцца наведаць старога прыяцеля свайго бацькі — мечніка з Калінова. Цётка Чэснікава ведае, што мечнік мае двух прыгожых дачок, якія браты абавязкова ўпадабаюць. Аднак яна мае намер ажаніць пляменнікаў зусім з іншымі паненкамі. Чэснікава падманвае братоў, кажучы, што Калінова нібыта заклятае, а сама хутчэй выпраўляецца туды, каб прадставіць Стэфана і Збігнева баязліўцамі.
Калі Стэфан і Збігнеў са сваім служкам Мацеем прыяжджаюць у Калінова, мечнікавы дочкі вырашаюць праверыць, ці праўда тое, што сказала Чэснікава, злякаўшы братоў. Такія самыя намеры маюць малады барыстэр Дамазы, які лічыць братоў сваім супернікам. Дзеля здзяйснення плану ён падключае галоўнага мечнікавага служку Скалубу.
Пастаноўкі Твор Манюшкі быў упершыню пастаўлены ў Варшаўскім Вялікім тэатры 28 верасня 1865. Пасля трэцяга паказу быў зняты з афіш царскай цэнзурай. Улады забаранілі оперу, палічыўшы яе занадта небяспечнай — прайшло ўсяго два з паловай гады з часу здушэння Студзеньскага паўстання.
Опера ставілася і ў іншых гарадах: Львоў (1877), Прага (1891), Вена (1892), Базель (1939). У Расійскай імперыі ўпершыню пастаўлена ў 1873 годзе ў Кіеве. У Савецкім Саюзе ставілася ў Маскве (1946), Мінску (1952), Ленінградзе (1953), Львове (1974) і інш.
Беларуская пастаноўка
Спектакль Беларускага тэатра оперы і балета быў пастаўлены ў 1952 годзе рэжысёрам Ларысай Александроўскай, дырыжор-пастаноўшчык Леў Любімаў. Лібрэта на беларускую мову пераклаў Максім ТанкСтаніслаў Манюшка . Мастак-пастаноўшчык — Павел Масленікаў. Хормайстар — Мікалай Прысёлкаў, балетмайстар — Канстанцін Мулер.
Дзеючыя асобы і некаторыя выканаўцы
ПерсанажПершы выканаўца,www.amadeusonline.net 28 верасня 1865(Дырыжор: Станіслаў Манюшка)Выканаўца ў беларускай пастаноўцыМечнікбарытонМіхаіл Дзянісаў, Уладзімір ГлазаўГанна, дачка мечніка і сястра ЯдвігісапранаБраніслава Давядоўска-Клімавічова()Тамара Ніжнікава, Тамара ПастунінаЯдвіга, дачка Мечніка і сястра Ганнымецца-сапранаЯзэфа Хадавецка-Хесаўна()Лідзія Галушкіна, Раіса АсіпенкаСтэфан, гусар і брат ЗбігневатэнарЮліян Добрскі()Мікалай Лазараў, Іван СайкоўЗбігнеў, гусар і брат СтэфанабасМікалай Ворвулеў, Леанід БражнікЧаснікова, цётка Стэфана і ЗбігневакантральтаГанарата Маераноўская()Соф'я Друкер, Галіна ЦэпаваМацей, слуга Чэшнікавай і яе сям'ібарытонМікалай СярдобаўСкалуба, галоўны слуга МечнікабасЮзаф Прахаска()Міхаіл ЗюванаўПан Дамазы, барыстартэнарЮзаф Шчапкоўскі()Ісідар БалоцінУ гэтай партыі І. Балоцін выступіў на сцэне Варшаўскай оперы, 1955Марта, эканомкамецца-сапранаГжэсьбарытонСтарухамецца-сапранаХлопецтолькі гаворыць
Беларускія пераклады
На беларускую мову лібрэта перакладалі Максім Танк і Васіль Сёмуха.
Экранізацыя
У 1936 годзе рэжысёр зняў .
Літаратура The Viking Opera Guide: bearb. von Amanda Holden, Nicholas Kenyon und Stephen Walsh, Viking Press (1993) ISBN 0-670-81292-7 The libretto/score of the English version by Dr. George Conrad
Спасылкі
Поўны тэкст лібрэта оперы Тэатр оперы і балета: Сцэна з оперы «Страшны двор» Манюшкі. 1952
Катэгорыя:Оперы Станіслава Манюшкі Катэгорыя:Оперы на беларускай мове Катэгорыя:Оперы на польскай мове Катэгорыя:Гісторыя тэатра Беларусі