Астра́рыум, таксама званы Планета́рыум — старадаўнія астранамічныя гадзіннікі, створаныя ў XIV стагоддзі італьянцам Джавані дэ Дондзі. З'яўленне гэтага інструмента адзначыла развіццё ў Еўропе тэхналогій, звязаных з вырабам механічных гадзіннікавых інструментаў. Астрарыум мадэляваў Сонечную сістэму і, акрамя адліку часу і падання каляндарных дат і свят, паказваў, як перасоўваліся планеты па нябеснай сферы. Гэта і было яго галоўнай задачай, у параўнанні з астранамічнымі гадзіннікі, асноўнай задачай якіх з'яўляецца ўласна адлік часу. Можна сказаць, што Астрарыум уяўляў сабой складаны сярэднявечны механізм, які аб'ядноўваў у сабе функцыі сучаснага планетарыя, гадзінніка і календара. Прылады, якія выконваюць гэту функцыю, ствараліся і да, і пасля Джавані дэ Дондзі, але вядома пра іх адносна мала. Некаторыя крыніцы, нягледзячы на гэта, гавораць пра тое, што Астрарыум быў першай механічнай прыладай, якая паказвае рухі планет.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Кароткае апавяданне пра прызначэнне Астрарыума

Катэгорыя:Астранамічныя інструменты Катэгорыя:Гісторыя астраноміі Катэгорыя:Гадзіннікавыя механізмы Катэгорыя:Гадзіннікі