Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы — навукова-даследчы інстытут у складзе НАН Беларусі ў 2007—2015 гадах.

Гісторыя Утвораны ў лістападзе 2007 года ў выніку аб’яднання Інстытута літаратуры і Інстытута мовазнаўства. У 2012 годзе ўвайшоў у Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ў якасці філіяла. Дырэктарам Інстытута і філіяла з’яўляўся Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (2007—2015). Спыніў сваё існаванне ў выніку стварэння філіялаў «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» і «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» згодна з загадам дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры» № 144 «Аб стварэнні філіялаў» ад 23.11.2015Інстытут мовазнаўства — Пра Інстытут.

Напрамкі дзейнасці вывучэнне сістэмы беларускай мовы на розных этапах яе развіцця; правядзенне сацыялінгвістычных, супастаўляльных і параўнальна-тыпалагічных даследаванняў; падрыхтоўка слоўнікаў беларускай мовы, у тым ліку перакладных беларуска-іншаславянскіх і іншаславянска-беларускіх; выяўленне і аналіз асноўных тэндэнцый і заканамернасцей гістарычнага і сучаснага літаратурнага працэсу, вывучэнне праблем гісторыі літаратуры і літаратурных сувязяў у славянскім свеце і за яго межамі, даследаванне літаратурнай спадчыны Беларусі (у тым ліку падрыхтоўка акадэмічных выданняў збору твораў класікаў беларускай літаратуры, літаратурных помнікаў).

Структурныя падраздзяленні Аддзелы: гісторыі беларускай мовы; дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі; лексікалогіі і лексікаграфіі; сучаснай беларускай мовы; славістыкі і тэорыі мовы; беларуска-рускіх моўных і літаратурных сувязяў; беларускай літаратуры XX і XXІ стст.; тэксталогіі і выданняў; узаемасувязей літаратур; тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры.

Спасылкі Сайт Інстытута (2014)

Катэгорыя:З’явіліся ў 2007 годзе Катэгорыя:Інстытуты нацыянальных моў Катэгорыя:Беларуская мова

Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Якуба Коласа Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Янкі Купалы Катэгорыя:Зніклі ў 2015 годзе