Трахафо́ра (ад — кола і — які нясе), ловенаўская лічынка (ад імя С. Лавена, які ўпершыню апісаў трахафору ў 1840 годзе) — свабодна плаваючая лічынка многашчацінкавых кольчатых чарвякоў, эхіўрыд, сіпункулід і малюскаў, мае мікраскапічныя памеры. Састаўная частка планктону.
Цела з адным або некалькімі пяскамі раснічак для перамяшчэння (найбольш характэрны перадротавы паясок). Стрававальная сістэма складаецца са стрававода, сярэдняй і задняй кішкі. Выдзяляльная сістэма — протанефрыдыі. На пярэднім полюсе цела знаходзіцца арган пачуццяў — цемянная пласцінка з султанам раснічак і вялікай колькасцю клетак. Пры развіцці трахафора многашчацінкавых чарвей набывае шчацінкі (параподыі), утвараюцца парныя цэламічныя мяшкі, і лічынка пераходзіць у стадыю метатрахафоры, а ў малюскаў — у велігер.
Планктонны лад жыцця трахафор, іх перанос марскімі цячэннямі на вялікія адлегласці забяспечваюць распаўсюджанне віду.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Многашчацінкавыя чэрві Катэгорыя:Малюскі Катэгорыя:Лічынкі Катэгорыя:Сіпункуліды