Трахі́т (ад  — «шурпаты, няроўны») — эфузіўная сярэдняя горная парода шчолачнага шэрагу (SiO2 52—65 %). Галоўным кампанентам з’яўляецца каліевы палявы шпат, які пераважае над кіслым плагіяклазам; з мінералаў цёмнага колеру прысутнічаюць у невялікай колькасці біятыт, а таксама амфібол і піраксен.

Колер — шаравата-белы, шэры, ружовы, жоўты або карычняваты. Структура — парфіравая, скрытакрыштлічная. Тэкстура — сітаватая, флюідальная. Удзельная вага 2,5 г/см³.

Форма залягання — патокі, купалы, шчытападобнай вулканы, невялікія гіпабісальня інтрузіі і дайкі. Сустракаюцца на Каўказе, у Італіі, Францыі, ва Усходняй Афрыцы і на Мадагаскары.

Крыніцы

Літаратура

Трахи́т // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 986 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)

Катэгорыя:Магматычныя горныя пароды Катэгорыя:Хімічная тэхналогія