Тромбафлебі́т (ад тромб і флебіт) — трамбоз з запаленнем сценкі вены і ўтварэнне тромба, які зачыняе яе прасвет.
Прычыны тромбафлебіту У развіцці захворвання ляжыць комплекс прычын: інфекцыя запаволенне цёку крыві і павышэнне яе згусальнасці паніжэнне рэактыўнасці арганізма парушэнне цэласці сценак сасудаў (траўма вены) змена складу крыві
Часам тромбафлебіт — ускладненне родаў, розных аперацый, інфекцыйных захворванняў, злаякасных новаўтварэнняў.
Лячэнне тромбафлебіту Лячэнне тромбафлебіту залежыць ад стадыі і формы захворвання. У выпадках, калі тромбафлебіт выкліканы няправільным правядзеннем ін’екцый, выкарыстоўваюць спіртавыя кампрэсы і антыкаагулянты (напрыклад, гепарынавую мазь). Пры інфекцыйнай этыялогіі выкарыстоўваюць антыбіётыкі, пры цяжкіх выпадках — хірургічнае ўмяшанне і іншае.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Захворванні сасудаў Катэгорыя:Гематалогія