Тру́фель (Tuber) — род сумчатых грыбоў з падземнымі клубнепадобнымі мясістымі пладовымі целамі з парадку пецыцавых (Pezizales). Да сапраўдных труфеляў адносяцца ядомыя віды, якія лічацца каштоўнымі далікатэсамі. Утвараюць мікарызу з арэшнікам, букам, дубам, грабам. Род налічвае каля 100 відаў. На Беларусі 2 віды — , .
Пладовыя целы памерам ад ляснога арэха да буйнага клубня бульбы. Сярэдняя маса каля 120 г, можа дасягаць 1 кг. Звонку пакрытыя абалонкай (перыдыем). Міцэлій не знікае пры паспяванні пладовых целаў. Мякаць на разрэзе мае малюнак з цёмных і светлых пражылак.
Літаратура
Спасылкі
Трюфели // Проект «Вся Биология»
Катэгорыя:Пецыцальныя Катэгорыя:Роды грыбоў