Казлоўскі — беларускае, польскае, рускае і ўкраінскае прозвішча.
Вядомыя носьбіты
Антон Ігнатавіч Казлоўскі (1899—1972) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчых раслін. Валерый Пятровіч Казлоўскі (нар. 1956) — скульптар. Віктар Іванавіч Казлоўскі — беларускі паэт. Віталь Уладзіміравіч Казлоўскі (1955—2021) — беларускі вучоны, доктар эканамічных навук, прафесар. Восіп Антонавіч Казлоўскі (1757—1831) — беларускі, польскі і расійскі кампазітар. Даніла Валер’евіч Казлоўскі (нар. 1985) — расійскі акцёр. Дзяніс Анатолевіч Казлоўскі (нар. 1993) — беларускі футбаліст.
Ігар Міхайлавіч Казлоўскі (нар. 1956) — беларускі архітэктар.
Іосіф Вікенцьевіч Казлоўскі (нар. 1928) — беларускі ўрач, вучоны ў галіне тэрапіі і курорталогіі, доктар медыцынскіх навук. Канстанцін Яўгенавіч Казлоўскі (? — 1974 альбо 1875) — расійскі археограф, гісторык. Караль Казлоўскі (1847—1902) — архітэктар. Леон Казлоўскі (1892—1944) — польскі палітык, прэм’ер-міністр Польшчы. Мікалай Кузьміч Казлоўскі (1917—1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Мікола Казлоўскі (1925—2006) — актывіст украінскага руху ў Брэсцкай вобласці
Міхась Казлоўскі (нар. 1960) — беларускі краязнавец, грамадскі дзеяч. Нота Казлоўскі (1906—1972) — яўрэйскі мастак.
Уладзімір Іосіфавіч Казлоўскі (нар. 1953) — беларускі кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1996). Уладзіслаў Казлоўскі (1896—1943) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, калабарацыяніст. Шыман Марцін Казлоўскі (1819—1899) — рымска-каталіцкі дзеяч. Яўген Аляксандравіч Казлоўскі (1929—2022) — савецкі і расійскі вучоны, геолаг, акадэмік, Міністр геалогіі СССР (1975—1989).
Гл. таксама Казлоўская