Іньшань — горная сістэма на поўначы Кітая, ва Унутранай Манголіі, на поўнач і паўночна-ўсход ад Хуанхэ.
Агульная працягласць складае 650 км, вышыня — да 2187 м. У склад сістэмы ўваходзяць хрыбты Ланшань, Шэйтэн-Ула, Хэланьшань, Дацыншань. Паўночныя схілы хрыбтоў звычайна спадзістыя, паўднёвыя — стромкія і абрывістыя.
Горы Іньшань складзены галоўным чынам старажытнымі крышталічнымі пародамі: гранітамі, гнейсамі. Маюцца радовішчы карысных выкапняў: каменнага вугалю і жалезных руд. У прыграбянёвых частках на паўднёвых схілах — горныя стэпы, па цяснінах захаваліся хвойнікі і бярозавыя гаі, па далінах рэк — зараснікі лаўралістай таполі, у ніжніх частках паўночных схілаў — паўпустыні.
Літаратура
Катэгорыя:Горы Кітая