Рэйнскі саюз (, ) — складзены пад ціскам Напалеона I у 1806 годзе ў Парыжы саюз нямецкіх манархій, якія выйшлі са складу Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Узнікненне і развіццё Напачатку XIX стагоддзя Германія ўсё яшчэ заставалася Свяшчэннай Рымскай імперыяй германскай нацыі. У яе ўваходзіла больш 350 дзяржаў рознай ступені незалежнасці.

Аднак сярод германскіх княстваў вылучаліся Прусія, Саксонія, Баварыя, Вюртэмберг і асабліва Аўстрыя, якая з'яўлялася найбуйнейшым дзяржаўным утварэннем у Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Гэтыя дзяржавы фармальна знаходзіліся ў падначаленні імператара і імперскага сойма, але фактычна валодалі поўнай незалежнасцю. Дваранства было неаднароднае па складзе і знаходзілася ў залежнасці ад князёў ці ад імператара; гарадское насельніцтва складалася з патрыцыянскіх сем'яў, гарадскіх бюргераў, чаляднікаў і вучняў, залежных ад майстроў. Сяляне былі галоўным чынам прыгоннымі. У параўнанні з іншымі краінамі, такімі як Англія і Францыя, Германію можна было назваць эканамічна, сацыяльна і палітычна адсталай.

Напалеонаўскія войны перакроілі карту Германіі: з 51 вольнага горада Напалеон пакінуў усяго пяць, астатнія ж былі перададзены дзясятку найбуйнейшых дзяржаў. Той жа лёс спасціг сотні дробных княстваў, царкоўныя валадарствы і землі імперскіх рыцараў.

Пры падпісанні дамовы аб стварэнні Рэйнскага саюза 12 ліпеня 1806 года 16 паўднёва- і заходнегерманскіх княстваў афіцыйна абвясцілі пра свой выхад з рэйху і аб'яднанне ў канфедэрацыі пад патранажам Напалеона. Перад падпісаннем Напалеон паставіў перад удзельнікамі 24-гадзінны ультыматум, пры якім у выпадку адмовы ад падпісання французскія войскі мусілі быць уведзены ў паўднёва- і заходнегерманскія землі. Праз некалькі дзён пасля складання дамовы аб Рэйнскім звязе Франц II, які стаў у 1804 годзе імператарам Аўстрыйскай імперыі, зрокся ад пасаду Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі і абвясціў пра яе скасаванне. Гэта было таксама выкананнем ультыматуму Напалеона.

Да 1808 года да Рэйнскага саюза далучыліся яшчэ 23 нямецкіх дзяржавы. Ужо з прычыны паразы Прусіі супраць Францыі ў бітве пры Ене ў яго склад увайшлі шматлікія цэнтральна- і паўночнагерманскія дробныя дзяржавы.

У 1808 годзе Рэйнскі саюз дасягнуў сваіх найвялікшых памераў. Ён ахопліваў чатыры каралеўствы, пяць вялікіх герцагстваў, трынаццаць герцагстваў, сямнаццаць княстваў, а таксама незалежныя ганзейскія гарады Гамбург, Любек і Брэмен. Апошнім да Рэйнскага саюза далучыўся князь Ангальт-Дэсау і атрымаў у адказ тытул герцага. Убаку засталіся толькі Прусія, Аўстрыя, залежнае ад Даніі герцагства Гольштэйн і Швецкая Памеранія. У 1810 годзе вялікія часткі паўночнай Германіі, якія ўключаюць вусці Эмса, Везера і Эльбы, былі анексаваныя непасрэдна напалеонаўскай Францыяй, каб лепш кантраляваць кантынентальную блакаду Англіі.

Рэйнскі саюз быў у значнай меры ваенным альянсам, а яго члены былі абавязаны даваць Францыі шматлікія ваенныя кантынгенты. У адказ шматлікія з іх былі падняты ў статуце (Бадэн, Гесэн-Дармштат, герцагствы Клевэ і Берг сталі вялікімі герцагствамі, а Вюртэмберг і Баварыя — каралеўствамі), а таксама дасягнулі парой буйнага пашырэння сваіх валадарстваў. Прыязным сабе Рэйнскім саюзам Напалеон стварыў значную буферную прастору на паўночным усходзе Францыі. Ад рашэнняў Напалеона Рэйнскі саюз залежаў не толькі ў ваеннай сферы, але, у рамках кантынентальнай блакады Англіі, і ў гандлёвай палітыцы.

Паводле дамовы Рэйнскі саюз мусіў мець агульныя канстытуцыйныя органы, што аднак неўзабаве было адкінута з прычыны імкнення буйнейшых членаў саюза да самастойнасці. Бундэстаг, арганізаваны галоўным князем Карлам Тэадорам фон Дальбергом, так і не сабраўся, паколькі ў ім адмаўляліся ўдзельнічаць першым чынам Вюртэмберг і Баварыя.

У 1813 годзе, пасля паразы Напалеона ў Бітве народаў пад Лейпцыгам, Рэйнскі саюз распаўся. На сённяшні момант адзіным яго членам, які захаваў незалежнасць, з'яўляецца княства Ліхтэнштэйн.

Аўстрыя і Прусія ў складзе Шостай кааліцыі прынялі ўдзел у перамозе над Напалеонам, якая давала Германіі новы шанец да аб'яднання.

Члены саюза У наступных табліцах пералічаныя члены Рэйнскага саюза з датамі ўступа і выстаўлянымі ваеннымі кантынгентамі (у дужках):

Каралеўствы і вялікія герцагствы Сцяг Манархія Год далучэння Нататка Вялікае герцагства Бадэн 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; раней маркграфства (8000) Каралеўства Баварыя 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; раней герцагства (30,000) Вялікае герцагства Берг 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; былое Герцагства Берг, да якога было далучана Герцагства Клеўскае (5000) Вялікае герцагства Гесэн 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; былое ландграфства (4000) Землі эрцканцлера (архібіскупства Рэгенсбург, княства Ашафенбург) 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; з 1810 — 15px Вялікае герцагства Франкфурт Каралеўства Саксонія 11 снежня 1806 Былое герцагства (20,000) Каралеўства Вестфалія 15 лістапада 1807 Створана Напалеонам (25,000) Каралеўства Вюртэмберг 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; былое герцагства (12,000) Вялікае герцагства Вюрцбург 23 верасня 1806 Створана Напалеонам (2000)

Княствы і герцагствы Сцяг Манархія Год далучэння Нататка Герцагства Анхальт-Бернбург 11 красавіка 1807 (700) Герцагства Анхальт-Дэсау 11 красавіка 1807 (700) Герцагства Анхальт-Кетэн 11 красавіка 1807 (700) Герцагства Арэнберг-Мепен 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; медыятызаванае 13 снежня 1810 (4000) Княства Гогенцоллерн-Хехінген 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік (4000) Княства Гогенцоллерн-Зігмарынген 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік (4000) Княства Ізенбург-Бірштайн 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік (4000) Княства Лейен 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; былое графства (4000) Княства Ліхтэнштэйн 12 ліпеня 1806 Сузаснавальнік (4000) Княства Ліпэ-Дэтмольд 11 красавіка 1807 (650) Герцагства Мекленбург-Шверын 22 сакавіка 1808 (1900) Герцагства Мекленбург-Стрэліц 18 лютага 1808 (400) Герцагства Насау (Узінген і Вайльбург) 12 ліпеня 1806 Аб'яднанне княстваў 20px Насау-Узінген і border|20px Насау-Вайльбург, якія з'яўляліся сузаснавальнікамі Рэйнскага саюза (4000 кожнае) Герцагства Альдэнбург 14 кастрычніка 1808 13 снежня 1810 анексавана Францыяй (800) Княства Рэйс-Эберсдорф 11 красавіка 1807 (400) Княства Рэйс-Грэйц 11 красавіка 1807 (400) Княства Рэйс-Лобенштайн 11 красавіка 1807 (400) Княства Рэйс-Шлейц 11 красавіка 1807 (400) Княства Зальм 25 ліпеня 1806 Сузаснавальнік; 13 снежня 1810 года анексавана Францыяй (4000) Герцагства Саксен-Кобург-Заальфельд 15 снежня 1806 (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў) Герцагства Саксен-Гота-Альтэнбург 15 снежня 1806 (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў) Герцагства Саксен-Гільдбурггаўзен 15 снежня 1806 (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў) Герцагства Саксен-Мейнінген 15 снежня 1806 (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў) Герцагства Саксен-Веймар 15 снежня 1806 (частка ад 2000 для саксонскіх герцагстваў) Княства Шаўмбург-Ліпэ 11 красавіка 1807 (650) Княства Шварцбург-Рудальштат 11 красавіка 1807 (650) Княства Шварцбург-Зондэрсхаўзен 11 красавіка 1807 (650) Княства Вальдэк 11 красавіка 1807 (400)

Карты

Катэгорыя:Гісторыя Германіі (1806—1918) Катэгорыя:Свяшчэнная Рымская імперыя Катэгорыя:Дзяржавы часоў Рэвалюцыйных і Напалеонаўскіх войн Катэгорыя:З’явіліся ў 1806 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1813 годзе Катэгорыя:1806 год у Германіі