Mass Effect: Infiltrator — гэта шутар ад трэцяй асобы распрацаваны IronMonkey Studios для Apple iOS і Android, выпушчаны 6 сакавіка 2012 года. З'яўляецца часткай серыі Mass Effect. Дзеянні гульні адбываюцца паралельна з Mass Effect 3. Сюжэт гульні распавядае пра аператыўніка тэрарыстычнай арганізацыі «Цэрбер», які ўсвядоміў жорсткія задумы свайго начальства і дапамог збегчы зняволеным з адной з баз «Цэрбера». Выратаванне палонных і збор разведдадзеных «Цэрбера» можа павялічыць вашу галактычную гатовасць у Mass Effect 3.
Катэгорыя:Відэагульні 2012 года Катэгорыя:Mass Effect Катэгорыя:Гульні для iOS Катэгорыя:Гульні для Android