Вялікае Святое возера — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свячанка (выцякае з возера), за 9 км на захад ад горада Сянно, за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Ульянавічы.

Плошча паверхні возера 0,77 км². Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 1,53 км, найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб’ём вады 0,48 млн м³. Плошча вадазбору 17,1 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, пойма (шырыня за 200 м) забалочаная. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае цалкам.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура

Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Сенненскага раёна