4 снежня — трыста трыццаць восьмы (трыста трыццаць дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары. __NOTOC__
Падзеі
771: Карл Вялікі стаў адзінаўладным правіцелем Франкскага каралеўства. 1154: Англійскі кардынал Нікалас Брэйкспір абраны Папам Рымскім Адрыянам IV. 1563: Скончыўся Трыдзенскі сабор Каталіцкай царквы, які з перапынкамі доўжыўся 18 год. 1674: Французскія езуіты заснавалі Чыкага. 1808: Напалеон скасаваў Інквізіцыю ў Іспаніі. 1918: Прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан адплыў у Еўропу для удзелу ў Версальскай мірнай канферэнцыі — упершыню найвышэйшая асоба ЗША выехала за межы краіны. 1939: У складзе БССР былі ўтвораны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская вобласці. 1948: У СССР зарэгістравана вынаходніцтва І. Брукам і Б. Рамеевым лічбавай электроннай вылічальнай машыны. 1971: Пад час канцэрту Фрэнка Запы спалена казіно ў Монтрэ, падзея увекавечана ў песні гурта Deep Purple «Smoke on the Water» (Дым над вадою). 1977: Прэзідэнт Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі Жан-Бедэль Бакаса каранаваны як імператар Бакаса I. 1989: Генеральная Асамблея ААН ухваліла Міжнародную канвенцыю аб барацьбе з вярбоўкаю, выкарыстаннем, фінансаваннем і навучаннем наймітаў. 1989: У Маскве кіраўнікі Балгарыі, Венгрыі, ГДР, Польшчы і СССР асудзілі ўвод іх войскаў у Чэхаславакію ў жніўні 1968 г. 1997: У Атаве 125 краін падпісалі Канвенцыю аб забароне ўжывання, назапашвання, вырабу і перадачы супрацьпяхотных мін і аб іх знішчэнні (адмовіліся падпісаць гэты дакумент, сярод іншых, Кітай, Расія, ЗША). 2008: Выйшаў апошні нумар газеты «Наша ніва», надрукаваны тарашкевіцай. 2010: 23-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі адбылася ў Таліне, лідарам па колькасці ўзнагарод стала кінастужка «Прывід пяра».
Нарадзіліся 34: Аўл Персій Флак, рымскі паэт-сатырык 1595: Жан Шаплен, французскі пісьменнік, тэарэтык літаратуры, адзін з арганізатараў і першых членаў Французскай акадэміі 1750: Анры Грэгуар, дзеяч Вялікай французскай рэвалюцыі 1825: Аляксей Пляшчэеў, рускі пісьменнік, петрашавец 1854: Васо Абашыдзэ, грузінскі акцёр і рэжысёр 1866: Васіль Кандзінскі, расійскі мастак, тэарэтык абстракцыянізму 1871: Фрыдрых Эберт, 1-ы рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі 1875: Райнер Марыя Рыльке, нямецкі паэт 1883: Фелічэ Казараці, італьянскі мастак 1892: Франсіска Франка, іспанскі дыктатар 1911: Ісак Давідовіч, беларускі жывапісец і графік. 1921: Дзіна Дурбін, канада-амерыканская кінаактрыса 1930: Жаклін дзю Б'еф, французская фігурыстка 1933: Ежы Ахманскі, польскі гісторык 1949: Джэф Брыджэс, амерыканскі акцёр 1964: Марыса Тамей, амерыканская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар»
Памерлі
771: Карламан, кароль франкаў 1131: Амар Хаям, персідскі і таджыкскі паэт, матэматык, філосаф 1334: Ян XXII, Папа Рымскі 1533: Васіль III, вялікі князь маскоўскі 1679: Томас Гобс, англійскі філосаф-матэрыяліст і матэматык 1680: Томас Бартолін (старэйшы), дацкі анатам, які адкрыў лімфатычную сістэму чалавека 1732: Джон Гай, англійскі паэт і драматург 1773: Антон Ласенка, расійскі мастак 1798: Луіджы Гальвані, італьянскі фізік і ўрач 1850: Уільям Сцёрджэн, брытанскі фізік 1893: Джон Тындал, англійскі фізік, які растлумачыў, чаму ў неба блакітны колер (нар: 1820) 1900: Вільгельм Лейбль, нямецкі мастак 1932: Густаў Майрынк, аўстрыйскі пісьменнік 1935: Шарль Рышэ, французскі фізіёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1945: Томас Хант Морган, амерыканскі біёлаг, генетык (нар: 1866) 1957: Леў Дашкевіч, беларускі фотамастак (нар. 12.2.1882) 1976: Томі Болін, амерыканскі гітарыст (нар: 1951) 1980: Вольга Галіна, беларуская актрыса (нар. 11.3.1899) 1987: Рубен Мамулян, амерыканскі кінарэжысёр армянского паходжання (нар. 1897) 1993: Фрэнк Запа, амерыканскі рок-музыка 2017: Алі Абдула Салех, апошні прэзідэнт Паўночнага Емена і першы прэзідэнт краіны пасля аб'яднання (нар. 21.3.1942)
Святкуюць У праваслаўных цэрквах (паводле юліянскага календара) — свята Увядзення ў Храм Найсвяцейшай Багародзіцы : Дзень фермера : Дзень Ваенна-марскога флота : Дзень шахцёра : Дзень аховы навакольнага асароддзя : Дзень Джорджа Тупоу I
С04