Армянская Вікіпедыя () — раздзел Вікіпедыі на армянскай мове.

Гісторыя Армянская Вікіпедыя адкрылася ў маі 2004 годаСтаронка ўдзельніцы Lilith, рэдагаваная 4 студзеня 2003 годаГісторыя стварэння Вікіпедый . У 2011 годзе займала 90-ае месца сярод раздзелаў Вікіпедыі, а цяпер — на  — у Армянскай Вікіпедыі налічваецца . Па гэтым паказчыку раздзел знаходзіцца на месцы сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.

Паводле колькасці артыкулаў сярод моў пятнаццаці постсавецкіх рэспублік яна займае трэцяе месца (пасля рускай і ўкраінскай Вікіпедый). Таксама займае чацвёртае месца сярод моў Блізкага Усходу (саступае персідскай, арабскай і турэцкай.

Храналогія развіцця 1 мая 2005 — 1 артыкул 3 жніўня 2010 — 10 000 артыкулаў (артыкул: Միլենիում կամուրջ (այլ կիրառումներ), аўтар: Beko) 10 верасня 2011 — 15 000 артыкулаў (артыкул: Ակոռիի Սուրբ Հակոբ վանք, аўтар: Aram-van) 15 студзеня 2012 — 20 000 артыкулаў (артыкул: Համբարձում Համբարձումյան, аўтар: Aram-van) 11 красавіка 2012 — 25 000 артыкулаў (артыкул: Հնաբերդ (գյուղ), аўтар: Pandukht) 26 жніўня 2012  — 30 000 артыкулаў (артыкул: Աստերոիդների ցանկ (250401-250500), аўтар: Ahaik) 27 снежня 2012  — 35 000 артыкулаў (артыкул: (1871) Աստինաքս, аўтар: Ahaik) 28 снежня 2012 — 40 000 артыкулаў (артыкул: (6862) Վիրջիլիոմարկոն, аўтар: Ahaik)

Перайменаванне 5 красавіка 2012 завяршылася двухэтапнае (першы, другі) абмеркаванне-галасаванне па пытанні перайменаванне Армянскай Вікіпедыі, у выніку якога пераважная большасць армянскай вікі-супольнасці прыняла рашэнне адмовіцца ад старога варыянту назвы энцыклапедыі «Հայերեն Վիքիփեդիա» [Hayeren Vikip'edia] і перайсці на новы, больш зручны і адпаведны правілам сучаснай армянскай мовы варыянт — «Հայերեն Վիքիպեդիա» [Hayeren Vikipedia], гэта значыць з дапамогай замены ў слове Wikipedia літары (փ) на (պ).

Статыстыка Паказчык якасці — «глыбіня» — для армянскага раздзела роўны , што з’яўляецца адным з найлепшых вынікаў у групе раздзелаў Вікіпедыі з лікам артыкулаў 10-50 тыс.

Галерэя

Спасылкі

Армянская Вікіпедыя

Катэгорыя:Армянская мова Катэгорыя:Індаеўрапейскія Вікіпедыі