Груша, ігруша (Pyrus) — род пладовых дрэў сямейства ружакветных.

Батанічнае апісанне Дрэвы вышынёй 15—20 м. Крона пірамідальная. Лісце яйкападобнае, шчыльнае, бліскучае. Кветкі белыя або ружаватыя, у шчытках. Плады мясістыя, з камяністымі клеткамі, жоўтыя ці зялёныя, з румянцам або без яго. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, вітаміны В, С, карацін.

У культуры

У Беларусі ў дзікай прыродзе 1 від — , часам разглядаецца, як падвід  — распачынальнік многіх культурных сартоў. Расце ў лісцевых лясах, хмызняках, на ўзлесках. Культывуецца ў розных раёнах Беларусі: у большай ступені на паўднёвым захадзе, у паўночна-ўсходніх рэгіёнах менш пашыраная з-за недастатковай халадаўстойлівасці. Дрэва пачынае пладаносіць на 3-4-ы год, перыяд гаспадарчага выкарыстання да 50—60 гадоў. Плады выспяваюць у жніўні — верасні.

Класіфікацыя Род уключае 69 відаўThe Plant List (2013): Pyrus, якія размеркаваны ў дзвюх секцыях Pashia і PyrusЗгодна GRIN (гл. картку расліны).

sect. Pashiasect. Pyrus

Гібрыды

[ = × ]

[ = × ] [ = × ] [ = × ]

[ = × ]

Гібрыдныя роды з удзелам прадстаўнікоў роду Груша ×Sorbopyrus (= Sorbus × Pyrus)

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Садавіна