Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Дружылавічы, помнік народнага дойлідства.
Гісторыя Мікалаеўская царква ў Дружылавічах была ўжо ў 1450-1460-я гады, калі атрымала наданні ад пінскага князя Юрыя Сямёнавіча.
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1777 годзеНГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29. з дрэва на сродкі памешчыка Арэшкі.
Архітэктура Будынак першапачаткова складаўся з прамавугольнага ў плане асноўнага зруба і апсіды з нізкімі рызніцамі. У пачатку XX ст. да асноўнага зруба прыбудавалі бакавыя памяшканні, у выніку чаго план набыў форму крыжа. На галоўным фасадзе — трох'ярусная чацверыковая званіца. Над званіцай і ў сярэдзіне даху васьмігранныя барабаны з галоўкамі. Сцены гарызантальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі, у прыбудовах крыжападобнымі аконнымі праёмамі. Асноўны аб'ём і апсіда маюць бэлечнае перакрыцце, прыбудовы — цыліндрычныя скляпенні. Над уваходам хоры на двух слупах.
Інтэр’ер
У інтэр'еры бэлечная столь пераходзіць у цыліндрычныя скляпенні ў бакавых прыдзелах. Над уваходам — хоры. Апсіда вылучана драўляным разным двух’ярусным іканастасам, выкананым у 1830-я гг. Набажэнства вядуцца па Евангеллях 1771 г. і 1863 г. На званіцы падпісны звон 1707 г.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. Лабачэўская, В. А. Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы / В. А. Лабачэўская. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 263 с. : іл.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Іванаўскага раёна Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Дружылавічы Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:1777 год у Беларусі