Павел Валовіч (? — ) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Гарадзенскі падкаморы (1600—1615), гараднічы (1601—1623) і староста (з 1615); падскарбі надворны літоўскі з 1619.

Кліент Мікалая Радзівіла Сіроткі, пры падтрымцы якога ў 1600 атрымаў пасаду гарадзенскага падкаморага.

Пасол на сойм 1597, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1599 і 1602.

Сям'я Паходзіў з роду Валовічаў, сын Івана, маршалка гарадзенскага, і яго другой жонкі Ганны Копаць. Меў братоў Гераніма, Андрэя і Яўстаха.

Ажаніўся з Соф'яй Хадкевіч, дачкой віленскага кашталяна Гераніма. Меў сыноў Казіміра Яўстаха, стольніка літоўскага, і , езуіта, рэктара Віленскай акадэміі.

Літаратура Падалінскі У. Павятовая палітычная эліта ў святле дзейнасці гарадзенскага сойміка ў другой палове XVI ст. // Гарадзенскі палімпсест 2009. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі

Павел Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Старосты гарадзенскія Катэгорыя:Гараднічыя гарадзенскія Катэгорыя:Падкаморыя гарадзенскія