Ганна Зэгерс (, сапраўдныя імя і прозвішча Неці Радвані, народжаная Рэйлінг; , — , ) — нямецкая пісьменніца.
Біяграфія Нарадзілася 19 лістапада 1900 года ў Майнцы ў яўрэйскай сям’і. Бацька — антыквар і мастацкі эксперт.
Вучылася ў Кёльнскім і Гайдэльбергскім універсітэтах. У 1925 годзе выйшла замуж за венгерскага пісьменніка і сацыёлага Ласла Радвані, з якім у Ганны Зэгерс нарадзілася двое дзяцей. Член Камуністычнай партыі Германіі з 1928 года (з 1947 года — член СЕПГ).
У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў была ненадоўга арыштаваная гестапа, а яе кнігі спалены, пасля чаго яна імігрыравала ў Францыю. Фактычна менавіта гэтая акалічнасць робіць са «звычайнай хатняй гаспадыні і маці сямейства» пісьменніцу, палымянага змагара з фашысцкай ідэалогіяй. У 1940 годзе гітлераўскія войскі акупіруюць Францыю, і Ганна Зэгерс з акупаванага Парыжа перамяшчаецца на поўдзень, у Марсель. У 1941 годзе яна перабралася ў Мехіка, дзе заснавала антыфашысцкі «Клуб Генрыха Гейнэ» і часопіс «Свабодная Германія».
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе яна вярнулася ў Германію і пасялілася ў Берліне.
Зэгерс была членам Сусветнага савета міру і Камітэта па міжнародных Ленінскіх прэміях; старшынёй Саюза нямецкіх пісьменнікаў (1958—1978); членам Нямецкай акадэміі мастацтваў.
Памерла 1 чэрвеня 1983 года ў Берліне.
Крыніцы
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі
Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Германіі Катэгорыя:Члены Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Берліна Катэгорыя:Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР Катэгорыя:Пісьменнікі ГДР Катэгорыя:Пісьменніцы Германіі