Кертыс Лі Браўн (Astronaut Bio: C. Brown 7/2007, нар. , г. Элізабэт-Сіці, ЗША) — касманаўт ЗША.
Біяграфія Нарадзіўся 11 сакавіка 1956 года ў горадзе Элізабэт-Сіці, штат Паўночная Караліна.
Скончыў Акадэмію ВПС ЗША ў 1978 годзе. З 1987 года ў атрадзе касманаўтаў НАСА.
Разведзены, у яго адзін сын.
Захапленні — лыжы, водныя лыжы, падводнае плаванне, азраакрабатыка, аднаўленне старых аўтамабіляў.
Касмічная дзейнасць thumb|200px|right|Экіпаж STS-47 унутры лабараторыі Спейслэб
Здзейсніў 6 палётаў у складзе экіпажаў касмічных караблёў: 12-20 верасня 1992 года — на касмічным караблі «Індэвар»; 3-14 лістапада 1994 года — на касмічным караблі «Атлантыс» (як пілот); 19-29 мая 1996 года — на касмічным караблі «Індэвар»; 7—19 жніўня 1997 года — на касмічным караблі «Дыскаверы» (як камандзір); 29 кастрычніка — 7 лістапада 1998 года — на касмічным караблі «Дыскаверы»; 20—28 снежня 1999 года — на касмічным караблі «Дыскаверы».
У космасе правёў 57 сутак 15 гадзін 10 хвілін 50 сякундhttp://www.astronautix.com/astros/brown.htm.
Воінскія званні 1978 — лейтэнант (II рангу) ВПС ЗША. 1987 — капітан ВПС ЗША. Палкоўнік ВПС ЗША.
Членства ў арганізацыях Член асацыяцыі «Лётчыкі ВПС ЗША» Член асацыяцыі «Выпускнікі Акадэміі ВПС ЗША (Air Force Academy)» Член асацыяцыі «Лётчыкі эксперыментальных самалётаў» Член асацыяцыі «Лётчыкі класічных рэактыўных самалётаў»
Узнагароды 6 залатых медалёў НАСА «За касмічны палёт» Медаль ВПС ЗША «За выключныя заслугі» Медаль ВПС ЗША «За выдатныя дасягненні»
Літаратура
Спасылкі Біяграфія Кертыса Браўна на сайце НАСА Spacefacts biography of Curtis Brown
Катэгорыя:Астранаўты ЗША