Іаан Занара (; памёр пасля 1159) — візантыйскі гісторык XII стагоддзя, манах-багаслоў, аўтар вядомай хронікі.

Займаў пасады начальніка імператарскай варты (вялікі друнгарый вілы) і першага сакратара імператарскай канцылярыі (пратасікрыт), затым пасля смерці жонкі і дзяцей прыняў манаства і пасяліўся ў манастыры Святога Глікерыі на востраве ў Мармуровым моры. Яго смерць датуецца першымі гадамі праўлення візантыйскага імператара Мануіла Камніна (1143—1180 гг.)

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі Ioannis Zonarae Epitome Historiarum / Ed. L. Dindorfi. Vol. 3. Lipsiae, 1870. (Кнігі XI—XV) Ioannis Zonarae Epitome Historiarum / Ed. L. Dindorfi. Vol. 4. Lipsiae, 1871. (Кнігі XVI—XVIII)

Катэгорыя:Багасловы Візантыі Катэгорыя:Гісторыкі Візантыі Катэгорыя:Гісторыкі XII стагоддзя Катэгорыя:Царкоўнае права