Маціяш Бернард Браўн (, , Эц, зямля Ціроль, Аўстрыя — , ) — чэшскі скульптар. Прадстаўнік барока.
Біяграфія Вучыўся ў Італіі, зведаў уплыў Л.Берніні.
Працаваў у Зальцбургу, з 1710 года — у Празе.
Памёр ад сухотаў.
Асноўныя работы скульптурная група з св. Луітгардай на Карлавым мосце (1710) скульптурнае аздабленне касцёла св. Клемента (1715—1721) у Празе скульптурныя кампазіцыі касцёла і шпіталя, дэкаратыўныя статуі ў сядзібе Куке (каля Двур-Кралавэ, 1712—1719, 1726—1729) скульптуры партала замка ў Канапішце (1720-я гады) статуя імператара Карла VI у Ярамержы (пасля 1724 года) св. Войцех на галоўным алтары касцёла ў Бенешаве (Чэхія, каля 1730)
Літаратура
Катэгорыя:Скульптары паводле алфавіта Катэгорыя:Скульптары Чэхіі