Ліпа драбналістая, Ліпа сэрцападобная (Tilia cordata) — лістападнае дрэва сямейства ліпавых.
Назва
Ліпа сэрцападобная, ліпаFederowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897, ліпнікВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
Апісанне Дрэва вышынёй да 25—30 м з шарападобнай кронай, чорнай, патрэсканай карой. Лісце чаргаванае, чаранковае, сэрцападобнае, з пілаватым краем. Кветкі жаўтавата-белыя, духмяныя, сабраныя па 5—15 у паніклыя паўпарасонікі. Прыкветны ліст зрастаецца з агульным кветаносам сваёй жылкай у ніжняй яе частцы. Плод — шарападобны арэшак.
Пашырэнне
Расце ў зоне мяшаных і шыракалістых лясоў Еўропы, у Заходняй Сібіры да правабярэжжа Іртыша. Звычайна расце ўперамешку з іншымі пародамі, асабліва дубам.
Цвіце ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня, плады выспяваюць у жніўні — верасні.
Значэнне і выкарыстанне
Добры меданос. Адвар кветак ліпы выкарыстоўваюць як патагонны і жарапаніжальны сродак.
Крыніцы
Літаратура Беларуская ССР: Кароткая энцыкл. Т. 2. — Мн., 1979.
Спасылкі
Катэгорыя:Ліпавыя Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Расліны на марках Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1768 годзе