Pantherophis bairdi — від змей з роду Pantherophis. Раней, як і іншыя змеі гэтага роду, уключалася ў род ElapheElaphe bairdi . Насяляе захад Тэхаса і паўночную частку Мексікі.

Від быў названы ў гонар амерыканскага заолага Спенсера Фулертана Бэйрда.

Апісанне

Дарослыя асобіны могуць дасягаць да 1,5 метра ў даўжыню. Расфарбоўка ад аранжава-жоўтага да ярка-жоўтага ці цямнейшага колеру, з чатырма палосамі, якія цягнуцца ад шыі да хваста. Жывот звычайна шэры, жоўты, цямнее ля хваста.

Харчаванне

Сілкуюцца грызунамі і іншымі дробнымі сысунамі, таксама ловяць птушак. Маладняк часта есць яшчарак.

Месцы пасялення thumb|left|250px|Pantherophis bairdi left|250px|thumb|Pantherophis bairdi у Мінскім заапарку

Жыве ў скалах, на лясістых схілах і ў каньёнах. Актыўная днём.

Размнажэнне

Яйцакладныя. У кладцы ад 5 да 15 яек.

Таксанамія

Роднасная Western Rat Snake .

Літаратура

Спасылкі Baird’s Rat Snake

Катэгорыя:Паўзуны Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Вужовыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1880 годзе Бэрд