Дры́са — рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім раёнах Беларусі, правы прыток Дзвіны. Даўжыня 183 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 6420 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 45,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰. Агульнае падзенне ракі 45,3 м. На рацэ стаіць горад Верхнядзвінск.
Назва Назва Дрыса балцкага паходжання.
Аснова Dris- у рачных назвах (двойчы на Верхнім Падонні)В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 317., (прыток Жыздры на Верхнім Павоччы)В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II // Балто-славянские исследования. 1987/ Москва, 1989. С. 51., Дрысела на Павоччы, у назве возера Дрысвяты (*Dris-ṷ-).
Фанетычна блізкая (не роднасная, але ўтвораная блізкім чынам) аснова Bris- у назвах возера Брыса / Бриссо ў вярхах Дзвіны, ракі Брыска / Бриска (прыток Дняпра каля вусця Друці)П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 38..
Канцавы элемент -(с)са таксама ў гідронімах тыпу Іс(с)а, Ліс(с)а, Ус(с)а, Эс(с)а, Пліс(с)а, Нес(с)а, Труса, Рэс(с)аТопоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 281—282.. Такія асновы могуць пашырацца з дапамогай балцкіх пашыральнікаў, як у назвах рэк на Павоччы , , Дрысела. Гэтыя ж пашыральнікі -ij-, -et-, -el- у балцкіх гідронімах тыпу Ілія, Вядзета, *Скідзела.
Найімаверней аснова Dris- — самастойная гідранімічная аснова старабалцкай даўніны. Але калі Дрис- было б вытворнае ад пачатковага Дрыс-, тады магчыма ад балцкага Drū-s- (далей да індаеўрапейскага *dreu-, *dru- «бегчы, імкнуцца»), як у прускай азёрнай назве DrusaK. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 522..
Гідраграфія Выцякае з возера Дрысы, цячэ па паўночнай частцы Полацкай нізіны праз азёры Астраўцы, Сіньша і Буза, вусце ў межах горада Верхнядзвінск. Летне-асенняя межань каля 140 сутак. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 сутак, у нізоўі 2 сутак. Каля вёскі Дзёрнавічы Верхнядзвінскага раёна (61 км уверх ад вусця) найбольшы расход вады 279 м³/с (1962), найменшы — 6,34 м³/с (1972).
Даліна трапецападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусця Нішчы на асобных участках невыразная, шырынёй 0,2—0,5 км, у нізоўі — 1,5 км. Пойма нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1—0,5 км. Рэчышча звілістае, шырынёй 25—45 м. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка, доўжыцца каля 60 сутак.
У басейне Дрысы азёры Мяшчэцкае, Якаўскае, Сіньша, Сяляўскае, Глыба, Пралобна, Барсучае, Бродна, Валоба, Гачча, Глухое, Дземіна, Доўжа (Доўжна), Жабенак, Звярынае, Бачонак, Ізбёнак, Куніца, Луцянок, Арловец, Заслісцінак, Межна, Ножніцы, Опціна, Рудзянок, Сямёненкі, Падазёркі, Шэпельна, Ямна, Лебядзіна, Лапушынскае, Малыя Блізняты, Паўднёвы Блізня, Паўночны Блізня, Шчучае, Негаўскае і іншыя.
Асноўныя прытокі Справа: Нешчарда, Нішча, Свольна. Злева: Шчаперня, Дахнарка, Чарнейка.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Дайверы паднялі з дна Дрысы старажытнага ідала Відэа: Сплаў на байдарцы па рацэ Дрыса Верш «Дрыса»
Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Расонскага раёна Катэгорыя:Рэкі Верхнядзвінскага раёна