Бірманская мова, таксама м’янманская мова — тонавая, рэгістравая мова з ізахроннымі складамі, аналітычная мова з парадкам слоў SOV, уваходзіць у лола-бірманскай групу тыбета-бірманскай падсямьі сіна-тыбецкай (кітайска-тыбецкай) моўнай сям’і. Пісьменнасць — бірманскае пісьмо, якое паходзіць ад пісьменнасці брахмі.
З’яўляецца афіцыйнай мовай М’янмы (былой Бірмы). На бірманскай размаўляюць бірманцы і некаторыя нацыянальныя меншасці, у прыватнасці, моны. Сярод сіна-тыбецкіх моў па колькасці носьбітаў саступае толькі кітайскай. Найстаражытны тэкст на бірманскай мове — надпіс М’язедзі — адносіцца да 1113 года.
У фанетыцы 11 галосных, 33 зычныя фанемы. Бірманская мова з’яўляецца тонавай (мае 4 тоны) з аднаскладовай будовай кораня. Асноўныя спосабы словаўтварэння — словаскладанне і афіксацыя аглюцінатыўнага тыпу. У марфалогіі вылучаюцца іменныя і дзеяслоўныя класы слоў, а таксама службовыя словы, што разам з парадкам слоў перадаюць сінтаксічныя адносіны. Пісьменства складовае, пабудаванае на аснове аднаго з відаў паўднёваіндыйскага пісьма.
Літаратура
John Okell & Anna Allot: Burmese/Myanmar Dictionary of Grammatical Forms. Curzon Press, Richmond 2001, ISBN 0-7007-1530-4.
Спасылкі
Myanmar/Burmese script and pronunciation Бірманскія слоўнікі Відэа. М’янманскія песні з тытрамі
Бірманскія шрыфты, якія падтрымліваюць Юнікод MyMyanmar Unicode System Padauk Font
Катэгорыя:Тыбета-бірманскія мовы Катэгорыя:Мовы М’янмы Катэгорыя:Тонавыя мовы