Кажа́н-Гарадо́к (, ) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Цна. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета.
Геаграфія Размешчаны за 17 км на паўднёвы ўсход ад Лунінца, 257 кіламетраў ад Брэста. Знаходзіцца на Прыпяцкім Палессі.
За 4 км на поўдзень ад Кажан-Гарадка ў Прыпяць упадае рака Цна.
На правым беразе Цны насупраць паўднёвай часткі мястэчка была Відушава гара (Дзедюш-гара). З іншага боку ад Кажан-Гарадка лакалізавалася Белая гараГеологические исследования на территории бывшей Минской губернии. По данным научной литературы и собственным исследованиям составил профессор и академик П. А. Тутковский. Часть II. Витебск, 1925. С. 197-198..
Гісторыя Упершыню Кажан-Гарадок згаданы ў 1493 годзе пад назвай Гарадзец, уласнасць Пятра Мантыгірдавіча.
У 1599 годзе мястэчка Навагрудскага павета. З 1613 года цэнтр воласці, 116 двароў, царква, належаў Ю. Падбярэзскаму. У 1635 годзе пабудаваны кальвінскі збор. Пазней уласнасць Тарнаўскіх.
У 1655 годзе ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай спалены рускім войскам. У 1702 годзе захоплены атрадамі шведскага караля Карла XII. У 1744 годзе праваслаўная царква перададзена ўніятам. З 1795 года ў Расійскай імперыі, цэнтр воласці Пінскага павета.
З пачатку XVIII ст. да 1939 года вёска знаходзілася ва ўласнасці шляхецкага роду Шчытоў (Шчытоў-Неміровічаў). У 1818 годзе пабудавана Мікалаеўская царква, якая была ў 1876 годзе перабудавана. У 1863 годзе адкрыта 2-класная царкоўная школа (у 1886 годзе навучалася 36 хлопчыкаў). У 1897 годзе было 3894 жыхары, у т.л. 1597 яўрэяў, царква, каталіцкая капліца, сінагога, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, школа, 3 млыны, 10 крам, заезны двор, штогод праводзілася некалькі кірмашоў.
У 1920—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны (да 1928) Лунінецкага павета. З канца 1939 года ў складзе Беларускай ССР, з 1940 — цэнтр Гарадоцкага сельсавета ў Лунінецкім раёне. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 3540 чалавек на 720 дварахКожан-Городок . У час нацысцкай акупацыі было створана гета ў Кажан-Гарадку. У кастрычніку 1942 года акупанты спалілі 152 дамоў, загінула 975 чалавек.
На 1971 год у вёсцы налічвалася 2416 жыхароў і 656 двароў.
Насельніцтва
Славутасці
Свята-Мікалаеўская царква (1818) — Сімяонаўская царква 19 ст. Археалагічныя помнікі Кажан-Гарадоцкія дубы-веліканы — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Відушава гара — сакральная гара каля вёскі, недалёка ад упадзення ракі Цны ў Прыпяць.
Страчаная спадчына Кажан-Гарадоцкая векавая ліпа — колішні батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Вядомыя асобы Васіль Міхайлавіч Марковіч (нар. 1955) — беларускі дыпламат. Андрэй Данілавіч Гурбановіч (нар. 1945) — беларускі музыкант, аўтар песень.
Крыніцы
Літаратура
Гурын, М. Кажан-Гарадок / Міхаіл Гурын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — С. 6. — ISBN 985-11-0041-2. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна / БелЭн; Рэдкал.: Э. Н. Гнеўка і інш.; Уклад. Т. В. Канапацкая. — Мн.: БелЭн, 1995. — 718 с.: іл. — С. 90—93, 213—257.
Спасылкі
З гісторыі Кажан-Гарадка Васіль Туміловіч. Кажан-Гарадок 500-гадовы
Катэгорыя:Гарадоцкі сельсавет (Лунінецкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Лунінецкага раёна Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства