Адэноіды (, ад — залоза і — від) — пухлінападобныя разрастанні насаглотачнай міндаліны.
Бываюць пераважна ў дзяцей, часцей у 3-10 гадоў, іншы раз у грудных.
Узнікненню адэноідаў спрыяюць інфекцыйныя хваробы.
Асноўная прыкмета захворвання — цяжкае дыханне праз нос; часта праяўляецца захворваннямі сярэдняга вуха, «адэноідным габітусам» (вузкі нос, адкрыты рот, згладжаная носагубная складка, высокае паднябенне, няправільнае размяшчэнне зубоў на верхняй сківіцы), паслабленнем увагі і памяці, парушэннем сну, іншы раз начным нетрыманнем мачы.
Лячэнне хірургічнае (выдаленне міндалін, часцей амбулаторна).
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.
Спасылкі Адэноіды ў дзяцей, фота хірургічнага лячэння Адэноіды: дыягнастычная і лекавая тактыка Дыягностыка і лячэнне хранічнага адэнаідзіта ў дзяцей Адэноіды: кансерватыўнае і хірургічнае лячэнне
Катэгорыя:Лімфатычная сістэма