Еўрапейская інтэграцыя — працэс паступовага збліжэння і паглыбленага супрацоўніцтва еўрапейскіх краін і народаў у сферах эканомікі, права, культуры і палітыкі.

Пачатак інтэграцыйных працэсаў на еўрапейскім кантыненце датуецца канцом 1940-х гадоў. Еўрапейская інтэграцыя адбываецца галоўным чынам у рамках Еўрапейскага саюза, але таксама, прынамсі ў пэўных аспектах, — Савета Еўропы, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора і АБСЕ.

Паводле вядомага амерыканскага палітолага Леона Ліндберга, інтэграцыя — гэта двухузроўневы працэс: Добраахвотнае адмаўленне з боку нацыянальных дзяржаў ад паўнамоцтваў прымаць незалежныя рашэнні (суверэнітэту) ў пэўных сферах палітыкі (рашэнні прымаюцца або супольна ўрадамі дзяржаў-удзельніц або іх прымаць новаўтвораныя цэнтральныя інстытуцыі). Пераарыентацыя прызнання, чаканняў і дзейнасці нацыянальных палітычных актараў на карысць гэтага новага цэнтра.

Існуе 2 спосабы ажыццяўлення інтэграцыі: праз шчыльнае міждзяржаўнае супрацоўніцтва, або праз стварэнне наднацыянальных інстытуцыяў з уласнымі кампэтэнцыямі. У рамках еўрапейскай інтэграцыі былі створаныя міждзяржаўныя структуры і наднацыянальныя істытуцыі, здольныя каардынаваць прыняцце і забяспечваць выкананне сваіх рашэнняў у самых разнастайных сферах жыццядзейнасці. Даследчыкі лічаць, што да 80% сацыяльна-эканамічнага заканадаўства дзяржаў-членаў прымаецца праз узаемадзеянне ў рамках ЕС.

Інтэграцыя ставіць пад пытанне межы суверэнітэту і нават мэтазгоднасць існавання нацыянальнай дзяржавы як формы палітычнай арганізацыі чалавечых супольнасцей. Аднак больш як 60-гадовая гісторыя еўрапейскай інтэграцыі не пакуль не спрычынілася да яе поўнага скасавання і ўзнікнення Злучаных Штатаў Еўропы.

Гл. таксама Пашырэнне Еўрапейскага саюза Еўраскептыцызм Наддзяржаўнасць Неафункцыяналізм Рымская імперыя

Літаратура Аляксандр Лагвінец. http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/31025/1/1996_1_JILIR_lagvinets_r.pdf Еўрапейская інтэграцыя і лёс нацыянальнай дзяржавы // «Белорусский журнал международного права и международных отношений», №1, сентябрь-ноябрь 1996 г.

Спасылкі Leon N. Lindberg, The Political Dynamics of European Economic Integration Ian Bache, Stephen George, and Simon Bulmer, Politics in the European Union. 3rd Edition; Chap. 1 Theories of European Integration Андрэй Казакевіч. Гісторыя еўрапейскай інтэграцыі Аляксандр Лагвінец. Еўрапейскі вектар развіцця — падмурак нацыянальнага інтарэсу Беларусі, 1 лістапада 2003

Катэгорыя:Еўрапейская палітыка