Свята-Фёдараўскі сабор — праваслаўны сабор у Пінску на вул. Паркавай у гонар заступніка горада Феадора Тырана. Узвядзенне сабора, пабудаванага ў руска-візантыйскім стылі па праекце архітэктара Л. В. Макарэвіча, было завершана ў 2001 годзе. Храм быў асвячоны Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II.
Фасады сабора падзелены на тры арачныя праслы, упрыгожаных толькі вузкімі вокнамі. Над хвалямі закамар узвышаюцца пяць купалаў. Вышыня сабора складае 33 м. Побач з храмам размешчана саборная званіца вышынёй 55 м, якая ўтрымлівае 12 званоў, адлітых на Варонежскім звоналіцейным заводзе Анісімава.
Аўтар вітражэй — пінскі мастак Фёдар Філіпавіч Лаўроў
Літаратура Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2001. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007.
Спасылкі
Апісанне храма на сайце Пінскага брацтва
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Пінска Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі Катэгорыя:Саборы Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Макарэвіча Катэгорыя:Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі Катэгорыя:2001 год у Беларусі