Тсу́га кана́дская (Tsuga canadensis) — вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых.

Батанічнае апісанне left|250px|thumb| Вышыня дрэў да 20 м, дыяметр 40-50 см. Крона конусападобная. Кара бурая, няроўная. Парасткі густа ўкрыты лінейна-ланцэтнай, пляскатай ігліцай. Шышкі шматлікія, яйкападобныя, летам блакітна-зялёныя, увосень жаўтавата-бурыя.

Пашырэнне

Радзіма Паўночная Амерыка. Мае шмат сартоў, што адрозніваюцца памерамі, формай кроны і афарбоўкай ігліцы. Інтрадукавана на Беларусі ў пачатку ХХ ст. У цэнтральных і паўночна-заходніх раёнах зрэдку вырошчваюць як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках.

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна, устойлівая да гарадскіх умоў.

Спасылкі Тсуга канадская: Інфармацыя на сайце GardenGuides.com Тсуга канадская: Інфармацыя на сайце Landowner Factsheets Тсуга канадская: Фатаграфіі на сайце Vanderbilt University

Катэгорыя:Дрэвы Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Хваёвыя Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі