Тафэльшпіц (, Tafel — стол, Spitz — вяршыня) — знакамітая мясная страва венскай кухні. Гатуецца з далікатнай верхняй часткі ялавічнага агузка — клубка, зваранага з супавой зелянінай. Парэзаная парцыённа адварная ялавічына, кавалачкі якой атрымліваюцца завостранай формы, сервіруюць з яблычным пюрэ з даданнем цёртага хрэну (яблычнага хрэну) і булкі, і ставіцца на стол разам з булёнам. У якасці гарніру прапануюцца парэзаныя кубікамі або саломкай звараныя ў булёне карняплоды (напрыклад, морква) і бульба, а таксама часам смажаная бульба, рошці, зялёная фасоля ў сметанковым соусе з кропам або шпінатам. Да тафэльшпіца часта таксама падаецца соус на аснове смятаны з хрэнам.
Літаратура Ingrid Haslinger: Tafelspitz und Fledermaus: Die Wiener Rindfleischküche, Verlag Mandelbaum, Wien 2005 Richard A. Zahnhausen: Was aß Baron von Trotta wirklich zu Mittag? Anmerkungen zum Tafelspitz und zur longue durée des gekochten Rindfleisches in der Wiener Küche, in: Wiener Geschichtsblätter 2003, S. 81-93
Спасылкі Соломоник Т., Синельников С., Лазерсон И. Европейская шкатулка. Кулинарные шедевры мира. — СПб: Издательский Дом «Нева», 2006. — 368 с. илл. Класічны рэцэпт тафэльшпіца
Катэгорыя:Аўстрыйская кухня Катэгорыя:Стравы з ялавічыны